“Перабыла лета гарача, перабуду жыцьцё сабача”, “Круці не круці, а трэба ўмярці”, “Каб ня мерлі, дык бы неба падперлі” – так казалі і кажуць беларусы. Пра адвечнае і сёньняшняе разуменьне беларусамі жыцьця і сьмерці разважае паэтка, фальклярыстка Антаніна Хатэнка ў новым цыкле Вячаслава Ракіцкага “Мудраслоўе”.