Вяртаньне суайчыньнікаў, асабліва моладзі, прынята лічыць станоўчай зьявай. Сацыёлягі адзначаюць, аднак, што цяпер у жыхароў краін Усходняй Эўропы павялічыліся засьцярогі адносна вяртаньня суайчыньнікаў-эмігрантаў з-за магчымай канкурэнцыі. Вяртацца альбо не вяртацца пасьля атрыманьня заходняга дыплёму, і як сустракае тых, хто вяртаецца, радзіма ― на форуме Беларускага замежжа абмяркоўвае моладзь з розных краін Эўропы і Амэрыкі.