Ці прынесла плён новая палітыка Эўропы да беларускага рэжыму? Ці павінна апазыцыя бескампрамісна змагацца з уладай, або яна мае спрабаваць ісьці з уладай на дыялёг? Ці стаў рух “За свабоду” “кіраванай апазыцыяй”? Пра гэта ды іншае спрачаюцца каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў, намесьнік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карніенка і аглядальнік нашага Радыё Юры Дракахруст.