Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная Свабода


пачакайце

No media source currently available

0:00 1:00:00 0:00
Наўпроставы лінк

Госьця  – літаратуразнаўца Лідзія Савік. Учора кіраўнік праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец нэгатыўна выказаўся аб прапанове ўнесьці ў сьпіс сацыяльна-значнай літаратуры творы Ларысы Геніюш, а Натальлю Арсеньневу назваў "фашысьцкім прыхвасьцьнем". Тэма размовы – творца і палітыка.  * Апытаньне: "Ці важная ва ўспрыманьні творчай спадчыны літаратара яго палітычная пазыцыя?" "Начныя досьледы": паводле статыстыкі кожны пяты грамадзянін Беларусі мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў. Аднапакаёвая кватэра ў Менску каштуе ад 50 да 120 тысяч рублёў. Каб пабудаваць дом на зямельным участку, трэба мець ня менш за 15 тысяч даляраў толькі на будаўнічыя матэрыялы. А ці існуюць у Беларусі альтэрнатыўныя віды будаўніцтва. Ці можа сярэдні беларус пабудаваць сёньня дом для сябе і сваёй сям'і? * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Гурт "ZigZag". * "Начная чытанка". Кінараман-фарс Максіма Клімковіча і Ўладзіслава Ахроменкі "Тэорыя змовы".

XS
SM
MD
LG