Сёньня госьцем начнога эфіру будзе грамадзкі рэдактар "Свабоды" на гэтым тыдні, прадпрымальнік і былы вязень Мікалай Аўтуховіч. Вы пачуеце рэпартаж з экумэнічнага служэньня за адзінства ўсіх хрысьціян у менскім касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі. У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра Сяргея Пукста, а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Ўсевалада Сьцебуракі.