Як вы ставіцеся да стварэньня турмы-музэю?
Праведзенае праграмай апытаньне на вуліцах Магілёва на тэму стварэньня турмы-музэю ў Беларусі паказала: у той час як апытаныя жанчыны цалкам падтрымліваюць ідэю, большасьць мужчын ставяцца да зь недаверам або кажуць, што не разумеюць самой ідэі. Па колькасьці папраўчых устаноў (18) Магілёўшчына займае вядучае месца ў краіне.