Беларускія ўлады выслалі швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана. У чым прычыны гэтага дыпляматычнага дэмаршу? Чаму афіцыйны Менск не пабаяўся нэгатыўнай рэакцыі Эўразьвязу? Чым адкажа Эўропа? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і намесьнік старшыні Фонду “Свабода і дэмакратыя” Марэк Буцька з Варшавы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.