«Чаго Сяргей Мартынаў паехаў у Брусэль?» Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прыняў удзел у нарадзе па рэалізацыі праграмы «Усходняе партнэрства». Ці азначае візыт беларускага міністра у Брусэль карэкціроўку у заходняй палітыцы афіцыйнага Менску? Ці ёсьць у кіраўніцтва Беларусі нейкія новыя прапановы? Наколькі адносіны з Эўразьвязам важныя для беларускага рэжыму? Пра гэта гавораць кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі зь Менску і журналіст, акрэдытаваны пры кіроўных структурах Эўразьвязу, Аляксандр Сіліч.