18 гадоў таму Аляксандра Лукашэнку абралі першым прэзыдэнтам Беларусі. Якую ацэнку дзейнасьці Аляксандра Лукашэнкі дасьць гісторыя? Гэтае ды іншыя пытаньні абмяркоўваюць кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько.