Год пасьля тэракту
11 красавіка – гадавіна трагедыі ў менскім мэтро, калі ад тэрарыстычнага акту 15 чалавек загінулі, больш за 300 было паранена. Да мэмарыяльнай шыльды, што на ўваходзе на станцыю "Кастрычніцкая", людзі з раніцы несьлі кветкі. І хоць улады адрапартавалі, што злачынства раскрыта і вінаватых пакаралі, у людзей застаецца шмат пытаньняў і сумневаў. Іна Студзінская выслухала меркаваньні менчукоў.