Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты зрабілі усё, што ад іх залежыць, каб пераканаць Расею зьмяніць курс у дачыненьні да Ўкраіны, дзе ўрад спрабуе спыніць прарасейскіх сэпаратыстаў.
Выступаючы ў Белым доме 1-га жніўня, Абама заявіў, што санкцыі прымусяць Расею панесьці немалыя страты і гэта павінна прывесьці Пуціна да жаданьня пераадолець крызіс у адносінах з Украінай.
На думку Абамы, прэзыдэнт Расеі дзейнічае насуперак інтарэсам сваёй краіны. Пра гэта прэзыдэнт ЗША заявіў у сваім выступе і дадаў: «Часам людзі дзейнічаюць не заўсёды рацыянальна.»
Раней Крэмль паведаміў, што падчас сёньняшняй тэлефоннай размовы Пуцін заявіў Абаму, што заходнія санкцыі супраць яго краіны зьяўляюцца «контрапрадуктыўнымі».
Між тым, у тэлефоннай размове віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сказаў прэзыдэнту Украіны Пятру Парашэнку, што ЗША дадуць 8 мільёнаў даляраў новай дапамогі, каб падтрымаць бясьпеку на межах Украіны.