Як затрымлівалі ў Клімавічах Ірыну Моцную і дзяцей
Суд над былой выхавацелькай дзіцячага дому сямейнага тыпу з Клімавічаў Ірынай Моцнай адкладзены. Ірыну Моцную вінавацяць у самаўпраўстве. Жанчына нібыта не хацела аддаваць прыёмных дзяцей, пасьля таго як яе звольнілі з пасады мамы-выхавацелькі прытулку. Сямёх дзяцей забралі 25 ліпеня. У гэты дзень ранкам, як сьцьвярджае Ірына Моцная, яе гвалтам даставілі ў раённы аддзел міліцыі разам з сынам і непаўналетнім гадаванцам прытулку. У міліцыі пратрымалі больш за адзінаццаць гадзінаў. Пры затрыманьні супраць дзевятнаццацігадовага сына Віталя былі выкарыстаныя спэцсродкі — кайданкі.