Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абвясьціў новыя санкцыі супраць Расеі і прарасейскіх баевікоў


З гэтага часу ў санкцыйным сьпісе ЭЗ 87 фізычных і 20 юрыдычных асобаў. Усім ім забаронены ўезд у ЭЗ, іх актывы за мяжой, калі такія маюцца, будуць замарожаныя.

Эўрапейскі зьвяз апублікаваў новы сьпіс высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, зьвязаныя з роляй Расеі ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны. Сярод названых імёнаў — дырэктар ФСБ Расеі Аляксандар Бортнікаў, дырэктар Службы зьнешняй выведкі Міхаіл Фрадкоў, кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, старшыня Рады бясьпекі Мікалай Патрушаў, намесьнік кіраўніка Рады бяспекі Рашыд Нургаліеў, сябра Рады бясьпекі Барыс Грызлоў, кіраўнік 5-га ўпраўленьня ФСБ Сяргей Бяседа, дэпутат Дзярждумы Міхаіл Дзегцяроў, губэрнатар Краснадарскага краю Аляксандар Ткачоў.

Санкцыі абвешчаныя і супраць «начальніка мабілізацыйнага ўпраўленьня» ваеннага ведамства так званай «Данецкай народнай рэспублікі» Паўла Губарава, яго жонкі і яшчэ некалькіх дзеячаў ДНР.

Пад санкцыі з гэтага часу трапляюць і абедзьве сэпаратысцкія арганізацыі — так званыя «народныя рэспублікі» — Данецкая і Луганская.

Усе імёны і арганізацыі, названыя ў сьпісе, падазраюцца ў падрыве тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

З гэтага часу ў санкцыйным сьпісе ЭЗ 87 фізычных і 20 юрыдычных асобаў. Усім ім забаронены ўезд у ЭЗ, іх актывы за мяжой, калі такія маюцца, будуць замарожаныя. Эўрапейскім бізнесмэнам забараняецца дзелавая супраца з асобамі і кампаніямі, названымі ў сьпісе.

У пятніцу, 25 ліпеня, краіны Эўрапейскага зьвязу даручылі Эўракамісіі падрыхтаваць канчатковы варыянт праекту санкцыяў, якія ЭЗ можа ўвесьці ў дачыненьні да асобных сэктараў расейскай эканомікі. Акрамя банкаўскага сэктару і абароннай прамысловасьці, у эўрапейскіх плянах — і тэхналягічныя санкцыі ў дачыненьні да паліўна-энэргетычнага комплексу Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG