Як паведаміў адзін з удзельнікаў гэтай сустрэчы, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, зь беларускага боку ў ёй таксама бяруць удзел праваабаронцы Алесь Бяляцкi і Алег Гулак, экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта 2006 году Аляксандар Казулiн, палітыкі Станіслаў Шушкевiч, Павал Севярынец, Вінцук Вячорка, Уладзімер Някляеў, Аляксей Янукевiч, а таксама сваякі беларускіх палітвязьняў.
Раней Лінкявічус меў размову з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, у прыватнасьці з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам.