Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер просіць МУС і КДБ праверыць «незаконнае ўзброенае фармаваньне «Казачий спас»


Падчас казацкіх збораў
Падчас казацкіх збораў

Карыстальнік ЖЖ пад нікам head-of-babulka занепакоены зборамі, на якіх казакі вучылі дзясяткі беларускіх падлеткаў страляць з аўтаматаў і пісталетаў. Хлопец лічыць, што гэтыя дзеяньні падпадаюць пад артыкул Крымінальнага кодэксу «Стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня».

У сваім звароце да МУС блогер спасылаецца на артыкул 287 разьдзела 27 КК РБ.

«Я напісаў у МУС і КДБ, таму што да глыбіні душы занепакоены тым, што адбываецца ва Ўкраіне, і не хацеў бы, каб гэта адбылося ў нас, — апавёў блогер Радыё Свабода. — А яны („Казачий спас“. — Рэд.) бегаюць па лясах з аўтаматамі, хоць падобным могуць займацца толькі вайскоўцы і міліцыя ў межах беларускіх законаў».

«Калі б я быў украінцам, то я б быў супраць умяшаньня ў канфлікт беларусаў», — кажа хлопец.

Як паведамляла раней Радыё Свабода, з 3 па 6 ліпеня пад Менскам прайшлі зборы, арганізаваныя ваенна-патрыятычным цэнтрам «Казачы Спас» і грамадзкім аб’яднаньнем «Горад без наркотыкаў».

У зборах узялі ўдзел 47 чалавек: казакі зь Менску, Магілёва, Жодзіна, Ганцавічаў, Драгічына. На фатаздымках бачна, што большасьць зь іх — падлеткі.

Сябры разнастайных казацкіх арганізацыяў актыўна ўдзельнічаюць у ваенным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG