Пра гэта, як паведамляе УНІАН, заявіў агенцтву старшыня грамадзкай арганізацыі Грамадзянская ініцыятыва «Правая справа» Зьміцер Сьнегіроў са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад крыніц, блізкіх да групоўкі «ЛНР», якая ва Ўкраіне прызнаная тэрарыстычнай.
Па словах Сьнегірова, у суботу, 19 ліпеня, «урад» «ЛНР» пакінуў Луганск, і, фактычна, горадам кіруюць палявыя камандзіры баевікоў, у прыватнасьці, атрад «Лесавіка», які месьціцца ў захопленым будынку абласнога СБУ.
Афіцыйных пацьверджаньняў гэтай інфармацыі няма.