Апошні год Павал Шарамет вёў праграму «ПравДА!» на Грамадзкім тэлебачаньні Расеі (ОРТ).
«Старшыня выканкаму народнага фронту паўднёвага ўсходу Ўкраіны» Зінчанка напісаў лісты дырэктару Грамадзкага тэлебачаньня Расеі Ігару Лысенку і старшыні Саюзу журналістаў Расеі Багданаву «з патрабаваньнем разабрацца з русафобам Шараметам, які бярэ агідна лісьлівыя інтэрвію ва ўкраінскіх карнікаў». Гэты Зінчанка вядомы тым, што наймаў баевікоў падчас Майдана для нападу на грамадзкіх актывістаў...«
У выніку зваротаў Зінчанкі зьявілася «выкрывальная» публікацыя ў газэце «Известия».
Адміністрацыя Пуціна папрасіла працадаўцаў журналіста разабрацца з «сыгналамі грамадзтва» наконт «русафоба Шарамета». У выніку Шарамет напісаў заяву аб звальненьні.
«Пакідаю расейскае Грамадзкае тэлебачаньне з чыстым сумленьнем. Я, шчыра кажучы, быў моцна зьдзіўлены, калі мяне запрасілі туды весьці праграму „ПравДА!“. Дзіўна, што нам удалося так доўга — 9 месяцаў — пратрымацца ў моры расейскай тэлепрапаганды і цемрашальства», — робіць выснову журналіст.