Пра гэта Свабодзе паведаміў актывіст, які пажадаў не называць свайго імя:
«Зьбіраем у скрыню, на якой напісана мэта збору — на юбілей Лукашэнку. І пазначана, што прымаюцца толькі самыя маленькія купюры. Я пакуль не лічыў, колькі ўжо сабралі, але пару кіляграмаў ужо ёсьць».
Актывіст кажа, што зьбіралі ў розных частках Баранавічаў. На рынку да зборшчыка падыходзілі міліцыянты, але не затрымлівалі, толькі папрасілі сысьці і «ня ладзіць правакацыяў супраць прэзыдэнта».
Падобныя зборы грошай ладзяцца і ў іншых гарадах Беларусі.
У жніўні Аляксандру Лукашэнку споўніцца 60 гадоў. Дакладная дата ягонага нараджэньня была прадметам кпінаў журналістаў, калі ў 2010 годзе ён сам зьмяніў яе з 30 на 31 жніўня.
Сёлета ж спаўняецца 20 гадоў, як Аляксандар Лукашэнка займае пасаду прэзыдэнта Беларусі.