Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі. Эўропа яшчэ раіцца


Злучаныя Штаты ўводзяць новыя санкцыі супраць Расеі. Як паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША, санкцыі будуць тычыцца некалькіх вядучых расейскіх банкаў і энэргетычных кампаній.

Гаворка ідзе пра дзяржаўныя расейскія кампаніі «Роснефть», дзяржаўны банк «Внешэкономбанк», кампаніі «Новатек», якая займаецца здабычай газу, «Газпромбанк», які зьяўляецца фінансавым падразьдзяленьнем расейскага энэргетычнага манапаліста «Газпром».


Акрамя гэтага санкцыі будуць уведзеныя яшчэ супраць пяці расейцаў — Сяргея Бяседы, кіраўніка пятай службы ФСБ, віцэ-сьпікера Дзярждумы Расіі Сяргея Няверава, міністра ў справах Крыму Алега Савельева і дарадцы расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна Ігара Шчаглова.

Тымчасам у Эўрапейскай Радзе разглядаюць украінскае пытаньне.

Лідэры ЭЗ 27 чэрвеня высунулі патрабаваньне да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна па рэалізацыі праграмы дээскаляцыі напружанасьці ва Ўкраіне. У праекце заявы ліпеньскага саміту адзначана, што неабходныя захады не былі рэалізаваныя ў поўнай меры. Праект заявы разгледзяць ўвечары ў чацвер на пазачарговым саміце лідэраў ЭЗ, і ён можа зьведаць істотныя зьмены, адзначае Bloomberg. Афіцыйна перамовы стартавалі ў Брусэлі ў 19:00 паводле менскага часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG