Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр данецкіх баевікоў прапануе Беларусь як найбольш бясьпечнае для перамоваў месца


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў правесьці ў Сьвятагорску наступны раўнд перамоваў па мірным урэгуляваньні на Данбасе з удзелам Расеі і прадстаўнікоў тэрарыстычных арганізацыяў ДНР і ЛНР.

Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі гарадзкі галава Данецку Аляксандар Лук’янчанка, паведамляе «Муниципальная газета».

Ён распавёў, што разам з народным дэпутатам Барысам Калесьнікавым сустракаўся ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

«Мы казалі, што ў сувязі зь перамяшчэньнем большай часткі апалчэнцаў у Данецк немагчыма ўжываць штурмавую авіяцыю і артылерыю пры ваенных апэрацыях. Больш за 900 тысяч жыхароў, якія засталіся ў Данецку, эвакуаваць немагчыма і няма куды», — сказаў Лук’янчанка.

Тым часам прэм’ер-міністар самаабвешчанай ДНР Аляксандар Барадай прапанаваў правесьці чарговы раўнд кансультацыяў па мірным урэгуляваньні ў бясьпечным для апалчэнцаў месцы.

Ён сказаў, што ягоныя хаўрусьнікі абмяркуюць прапанову Парашэнкі правесьці гэтыя кансультацыі ў Сьвятагорску

«Але ня думаю, што мы туды паедзем. Гэта небясьпечна», — заявіў Барадай Інтэрфаксу. Ён адзначыў, што цяпер абмяркоўваецца шэраг найбольш бясьпечных месцаў, сярод якіх Данецк, любы горад у Расеі і Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG