Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўны сьвятар назваў чэмпіянат у Бразыліі «гомасэксуальным ганьбішчам» і параўнаў блакітныя буцы з жаночым станікам


Зборная Галяндыі сьвяткуе гол у матчы з Коста-Рыкай
Зборная Галяндыі сьвяткуе гол у матчы з Коста-Рыкай

Расейскі праваслаўны сьвятар Аляксандар Шумскі лічыць, што чэмпіянат сьвету ў Бразыліі адлюстроўвае жудасны маральны стан чалавецтва. Таму ён з радасьцю успрыняў вестку пра правал расейскай зборнай на чэмпіянаце.

Сьвятар упэўнены, што футбалісты не павінны гуляць у ружовых, блакітных, жоўтых і зялёных буцах. На яго думку, у сапраўдных мужчын колер абутку павінен быць толькі чорным.

«Абуць мужчыну ружовыя ці блакітныя буцы — гэта ўсё роўна што надзець жаночыя майткі або бюстгальтар», — заявіў Шумскі. Таксама сьвятар раскрытыкаваў «неймаверныя» прычоскі некаторых гульцоў.

«Лібэрастычныя ідэолягі глябалізму відавочна хочуць супрацьпаставіць футбол хрысьціянству. Я ў гэтым упэўнены. Таму і радуюся, што расейскія футбалісты праваліліся і, з ласкі Божай, ня ўдзельнічаюць больш у гэтым гомасексуальным ганьбішчы, ды да таго ж яшчэ і ў пост», — напісаў сьвятар у сваёй калёнцы на сайце «Руская народная лінія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG