Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краўчук ня верыць украінскім «застабілам»: Няма чалавека міру, калі ў цябе ў доме вораг


Леанід Краўчук
Леанід Краўчук

Першы прэзыдэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук раскрытыкаваў палітыкаў, якія фармуюць новыя палітычныя сілы зь «мірнай філязофіяй».

«Усе, хто ўцякае сёньня з партый, якія ёсьць, хоча стварыць іншую партыю, так бы мовіць, партыю „голуба міру “, я такім партыям не давяраю. Згодны, што калі ў нас сапраўды ня будзе ворагаў на нашай зямлі, можна будзе шукаць лепшыя варыянты міру. Цяпер трэба працаваць паралельна», — сказаў Краўчук ў эфіры Радыё Свабода.

Паводле былога прэзыдэнта, няма «чалавека міру», калі ў хаце вораг.

«Калі я чую пра гэтыя новыя партыі: я — чалавек міру, я задаю пытаньне: да мяне ў дом прыйшоў вораг, забірае маю маёмасьць, маю зямлю, я кажу: я — чалавек міру, забірай усё. Гэта такая філязофія вельмі небясьпечная. Новыя партыі ўжо ствараюцца пад лёзунгам: чалавек міру. Няма чалавека міру, калі ў цябе ў доме вораг. Ты мусіш яго выгнаць, зьнішчыць, і тады вядзі мірную палітыку», — дадаў Краўчук.

Паводле яго, такія палітыкі спрабуюць знайсьці магчымасьць захаваць сябе ў палітыцы. «Адбываецца хітрая філязофія. Тыя, каго ўжо трохі прыбілі, так як прыбілі муху, а яна яшчэ жывая, яны шукаюць іншую шчыліну, куды можна ўвайсьці і зноў высокім голасам заяўляюць пра сваю пазыцыю: мы апазыцыя, мы мірныя людзі, спыніце вайну, ідзіце з Данецку і Луганску, хай іх акупуюць тэрарысты. Гэта ўжо проста не філязофія, а здрада», — адзначыў Краўчук.

Між тым, сёньня сьпікер парлямэнту Аляксандр Турчынаў абвясьціў аб фармаваньні ў Вярхоўнай Радзе новай дэпутацкай групы «За мір і стабільнасьць», у склад якой увайшлі 32 народныя дэпутаты.

Паводле сьпікера, упаўнаважанымі прадстаўнікамі дэпутацкай групы сталі былыя сябры фракцыі Партыі рэгіёнаў Віталь Грушэўскі і Яўген Баліцкі, а таксама былы сябар фракцыі камуністаў Аляксандр Прысяжнюк (цяпер усе трое — пазафракцыйныя).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG