Міхась Янчук пра новы суд
Прэзыдыюм Вярхоўнага суду Беларусі адмяніў ранейшае рашэньне калегіі Вярхоўнага суду, якое было на карысьць «Белсату» і атправіў пазоў прадпрымальніка Белякова супраць тэлеканалу на новы разгляд. Прадпрымальнік Андрэй Белякоў дамагаецца праз суд, каб тэлеканал «Белсат» не выкарыстоўваў сваю назву — Белякоў валодае правамі на такі таварны знак на тэрыторыі Беларусі.