Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандзір батальёну «Данбас»: Сярод расейскіх салдатаў вельмі шмат наркаманаў


Сямён Сяменчанка, камандзір добраахвотнага ўкраінскага батальёну «Данбас», які ваюе з прарасейскімі сэпаратыстамі, лічыць, што чалавека, які раней ня меў ніякага дачыненьня да вайсковай службы, можна падрыхтаваць да баявых дзеяньняў за тры месяцы.

Размову зь Сёмёнам Сяменчанкам на трэніровачнай базе каля Кіева правялі калегі з украінскай службы РС.
Трэба ўсьвядоміць, што асноўнае заданьне — ня стаць трупам​


РС: Што павінен умець і як павінен думаць чалавек, які хоча ваяваць за Ўкраіну?

Сяменчанка: Па-першае, трэба ўсьвядоміць, што асноўнае заданьне — ня стаць трупам. Таму мы вельмі любім акопы, хованкі, бэтонныя перакрыцьці, тоўстыя бярвеньні, калі ў праціўніка няма кулямётаў. То бок гэта вайна, а не гульня.
Трэніроўка батальёну "Данбас"
Трэніроўка батальёну "Данбас"


Па-другое, ёсьць такі прынцып: чым больш нахабна, ініцыятыўна і творча ты дзейнічаеш, тым больш шанцаў у цябе на перамогу. Ды і наагул, чым вайсковая падрыхтоўка НАТО адрозьніваецца ад савецкай? Войскі НАТО — гэта малыя групы з ініцыятыўнымі камандзірамі і заданьні, якія вырашаюцца экспромтам. Там больш людзей ініцыятыўных.
Ёсьць такі прынцып: чым больш нахабна, ініцыятыўна і творча ты дзейнічаеш, тым больш шанцаў у цябе на перамогу.

Таксама трэба навучыцца кантраляваць свой страх, бо навучыцца не баяцца немагчыма. Расейцы вырашаюць гэтую праблему з дапамогай наркотыкаў — там сярод вайскоўцаў вельмі шмат наркаманаў. Ня ўсе, але многія.

РС: Паколькі вы фармальна ўвайшлі ў склад структуры МУС, ці будзе гэта азначаць, што ў час удзелу батальёну «Данбас» або новастворанага батальёну «Крым» у антытэрарыстычнай апэрацыі вы будзеце дакладна падпарадкоўвацца загадам, якія паступаюць зьверху?


Сяменчанка: Дык гэтае «зьверху» знаходзіцца зусім недалёка. У мяне гэта камандзір Нацыянальнай гвардыі, зь якім мы пазнаёміліся ў нефармальных абставінах — ён прыяжджаў да нас у намётавае мястэчка. Мы зь ім лёгка знайшлі агульную мову. Таму маё «зверху» разьмешчана тут, за плотам, мы тэлефануем адзін аднаму, ён мне ўвесь час дапамагае. Гэта ня так далёка, як можа здавацца, усё тут, побач.
Гэта значыць, час, калі салдаты павінны адправіцца, канкрэтызацыя заданьня — усё гэта застаецца толькі за імі, каб перадухіліць уцечку інфармацыі.​

РС: Вы ж разумееце, чаму я вас пра гэта пытаю? Гісторыя са зьбітым самалётам, гісторыя з тым, як батальён «Данбас» патрапіў у засаду, прымушае людзей гаварыць аб «здрадзе» і задумвацца над тым, наколькі можна давяраць тым, хто гэтыя загады аддае.

Сяменчанка: Праблема здрады, вядома, існуе, таму ў самым пачатку, калі я аддаю каманду, я раблю гэта толькі ў агульных рысах. Гэта значыць, час, калі салдаты павінны адправіцца, канкрэтызацыя заданьня — усё гэта застаецца толькі за імі, каб перадухіліць уцечку інфармацыі.

Што да самалёта, то асабіста ў мяне ёсьць дадзеныя, якія мы зараз правяраем, што даклад ад Службы бясьпекі Украіны аб тым, што былі выяўленыя пазыцыі варожых пераносных зэнітных ракетных комплексаў за некалькі дзён да трагедыі, была ў Антытэрарыстычным цэнтры. Гэта значыць, такая інфармацыя была.


Бясспрэчна, здрада ёсьць, у розных сфэрах і на розных узроўнях. Хоць і ня так татальна, як лічаць людзі. Я асабіста, як грамадзянін Украіны, зьвяртаўся да нашага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі з прапановай сфармаваць нешта накшталт спэцслужбы па барацьбе са здрадай у розных структурах улады.

На гэта мне адказваюць, што ёсьць СБУ, але ў мяне ўзьнікае пытаньне: а хто ў такім выпадку з СБУ будзе працаваць? Такая служба патрэбная. У савецкія часы дзеля гэтага быў СМЕРШ, у Ізраілі, у ЗША ёсьць свае структуры... Гэта вялікая праблема, але гэта ня значыць, што з-за яе мы не пераможам.

РС: Як можна ня проста падняць баявы дух, але і вылекаваць тых, хто глядзіць каналы расейскага тэлебачаньня і верыць, што гарады ўсходу закідваюць фосфарнымі бомбамі, што «ўкраінскія карнікі забіваюць жанчын і дзяцей»?


Сяменчанка: Я не гатовы даваць парады, але я магу расказаць, што рабілі мы і што зьбіраемся рабіць цяпер, пасьля поўнай перадысьлякацыі.
Цяпер Аўтамайдан і шэраг іншых грамадзкіх арганізацый эвакуюе людзей з праблемных рэгіёнаў


Па-першае, будуць адключаныя ўсе расейскія каналы вяшчаньня. Гэтак жа, як мы адключалі каналы расейскага радыё, калі знаходзіліся ў раёнах, дзе яно працавала.

Па-другое, цяпер Аўтамайдан і шэраг іншых грамадзкіх арганізацый эвакуюе людзей з праблемных рэгіёнаў. Мы клапоцімся пра шматлікія лягеры ўцекачоў, мы распаўсюджваем там інфармацыю пра тое, што мы — мясцовыя, мы — батальён «Данбас», а ня нейкая там мітычная «ўкраінска-бандэраўская армія». Мы дзейнічаем паэтапна.

Калі цяпер немагчыма пераканаць іх у тым, што ніякага генацыду няма, то будзем гуляць на пачуцьцях, выкарыстоўваючы тое, што мы — мясцовыя. Я ўпэўнены, што мы зможам знайсьці зь імі агульную мову.

РС: Ці ёсьць у нас шанец хутчэй знайсьці вырашэньне пытаньня вайны і міру ва Ўкраіне?
Праціўнікі — гэта людзі, якія разумеюць мову сілы


Сяменчанка: Можна яшчэ раз пацьвердзіць тэзісы тэрарыстаў і Пуціна аб тым, што мы не ўкраінцы, а «укры» або «ўкропы», аб тым, што мы — недадзяржава, здацца, прыкрываючы ўсё гэта казкамі пра тое, што мір — гэта важна. Але калі не здавацца, то іншых варыянтаў, акрамя як перамагчы, няма.
Трэніроўка батальёну "Данбас"
Трэніроўка батальёну "Данбас"

Трэба разумець, што праціўнікі — гэта людзі, якія разумеюць мову сілы. Ёсьць мноства прыкладаў, калі ўсе іх абяцаньні аказваліся хлусьнёй, і нам нічога больш і не застаецца, акрамя як перамагаць, ствараць новыя вайсковыя і грамадзянскія структуры, выходзіць з гэтай сытуацыі мацнейшымі, чым мы былі, і нарэшце стаць дзяржавай. Інакш я проста ня бачу сэнсу тут жыць. Усе гэтыя 23 гады мы ехалі ў невядомым кірунку, але пасьпелі шмат зрабіць, бо наш народ — таленавіты. Але прыйшоў час паставіць кропку і не спадзявацца на новы Майдан, а максымальна выкарыстоўваць дасягненьні таго, што ўжо адбылося. Трэба мяняць краіну, і мы маем для гэтага ўсе шанцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG