Ад 17 чэрвеня ў Беларусі пачала афіцыйна дзейнічаць міжнародная плацёжная сыстэма PayPal, якая дазваляе набываць тавары і паслугі на сайтах, ня ўводзячы нумару крэдытнай карткі. Разам зь Беларусьсю PayPal прыйшоў у Зымбабвэ, Камэрун, Кот-д’Івуар, Македонію, Нігерыю, Манака ды іншыя краіны.
20-гадовы карыстальнік PayPal зь Беларусі Мікіта Броўка распавёў Радыё Свабода, на якія хітрыкі гадамі ішлі нашы суайчыньнікі, каб набываць тавары за мяжой, і чаму PayPal баяўся нашай краіны.
Яшчэ адзін станоўчы момант — тое, што ў сыстэме ёсьць арбітраж, які дазваляе абараніць правы пакупнікоў у выпадку, калі тавар аказаўся неадпаведнай якасьці або ўзьніклі іншыя праблемы», — кажа Мікіта, які ўжо ня раз набываў тавары ў інтэрнэт-крамах, карыстаючыся сыстэмай PayPal.
Калі плаціць за тавар наўпрост праз крэдытную картку, то канфідэнцыйныя зьвесткі захоўваюцца ў базу, якую, тэарэтычна, могуць узламаць. Такія базы часам «зьліваюць» кардэрам, якія могуць скрасьці з рахунку грошы.
Тое, што PayPal пачынае афіцыйную супрацу зь Беларусьсю, не касуе, аднак, неабходнасьці заводзіць міжнародную картку.
«То бок людзі, якія атрымліваюць заробак на нашу картку „Белкарт“, ня змогуць аўтаматычна стварыць рахунак на PayPal. Трэба завесьці дадатковую картку, пакласьці на яе грошы, і толькі пасьля гэтага заводзіць рахунак у сыстэме PayPal. Таму працэнт людзей, якія замаўляюць у сеціве, наўрад ці падвысіцца вельмі значна. Усе, хто гэта хацеў рабіць, робяць гэта і так. Але, натуральна, нейкі рост будзе».
Беларусь славіцца кардынгам
«У пляне PayPal Беларусь, на жаль, не ідзе крок у крок з цывілізаваным сьветам. Пра гэта сьведчыць хоць бы тое, што з 17 чэрвеня разам з нашай краінай да гэтай сыстэмы далучыліся такія краіны, як Малдова, Зымбабвэ, Камэрун, Кот-д’Івуар, Нігерыя. Сапраўднай прычыны, чаму PayPal так доўга не прыходзіў у Беларусь, ніхто, апроч інсайдэраў, ня ведае. Але можна заўважыць, што доўгі час наша краіна славілася высокім узроўнем кардынгу. Магчыма, гэта было перашкодай іміджавага характару, — лічыць Мікіта Броўка.
Усе ведаюць, што беларусы ўжо не адзін год карыстаюцца PayPal, абыходзячы фармальныя забароны.
«Былі два спосабы карыстацца PayPal. Першы — зарэгістраваць рахунак PayPal праз крэдытную картку замежнага банку такой краіны, якая афіцыйна працуе з гэтай сыстэмай. Другі — зрабіць тое самае праз картку беларускага банку, але прывязаць яе да сыстэмы PayPal такім чынам, каб у якасьці адрасу была пазначаная іншая краіна, якая працуе афіцыйна з сыстэмай.
Найлепш для такой схемы падыходзілі міжнародныя карткі Visa Electron банку „Масква-Мінск“, бо гэта банк з замежным капіталам. Прадавец можа прынцыпова дасылаць тавар на той адрас, які пазначаны ў PayPal. Але практыка такая, што калі пазначыць „Russia, Belarus, Minsk, ....“, тавар прыходзіць, толькі з затрымкамі», — дзеліцца сакрэтам хлопец.
Аказваецца, вельмі шмат людзей так і рабілі, пакуль сыстэма PayPal афіцыйна не запрацавала ў Беларусі. У часы такога паўлегальнага карыстаньня сыстэмай аплаты была, праўда, рызыка: PayPal мог заблякаваць рахунак.
«Людзі ўсё адно ішлі на гэтыя махінацыі, таму што замежныя тавары, асабліва кітайскія, нашмат таньнейшыя за беларускія. Да таго ж у інтэрнэце непараўнальна большы асартымэнт. Сярод самых вялізных крамаў — амэрыканская ebay.com і кітайскія aliexpress.com, dx.com, buyincoins.com, якія прапаноўваюць такія тавары, якія ў Беларусі не прадаюцца ў прынцыпе. Асабліва гэта тычыцца тэхнікі. Я замаўляў на адным з сайтаў тэлефон і заплаціў за яго роўна палову таго кошту, за які мог купіць яго ў Беларусі. Праўда, давялося чакаць дастаўкі месяц, але яно таго было варта», — кажа Мікіта.
Падчас онлайн-шопінгу заўсёды ёсьць верагоднасьць браку тавару ці неадпаведнасьці памеру, калі гаварыць пра вопратку. Аднак у сеціўных крамах цэны настолькі малыя, што нават такая верагоднасьць не спыняе людзей, якія жадаюць набываць праз інтэрнэт.
«Цягам апошніх гадоў беларусы вельмі актыўна набываюць тавары ў замежных электронных крамах, у тым ліку і праз сыстэму PayPal. Пошта перагружаная пасылкамі з-за мяжы. 80% — з Кітаю», — распавядае Мікіта Броўка.
Зараз праз PayPal можна толькі плаціць за тавары. Але магчыма, што ў будучыні беларусам дазволяць і прымаць плацяжы ў межах сыстэмы.
«Вядома, гэта б было вельмі карысным для Беларусі, бо дало б магчымасьць аплочваць тавары і паслугі (напрыклад, камунальныя) праз інтэрнэт у Беларусі, а таксама дало б магчымасьць беларусам гандляваць празь міжнародны аўкцыён ebay.com.
ebay.com захоплены кітайцамі, але PayPal дасьць беларусам магчымасьць выйсьці на гэты аўкцыён. Пакуль беларусаў там няма. А з Расеі прадаўцы пачалі зьяўляцца, як толькі там афіцыйна запрацаваў PayPal. Цяпер у Беларусі карткай плаціць складана, асноўныя крамы прымаюць аплату празь беларускую сыстэму EasyPay і расейскую WebMoney, якія бяруць з пакупніка даволі істотны працэнт».
20-гадовы карыстальнік PayPal зь Беларусі Мікіта Броўка распавёў Радыё Свабода, на якія хітрыкі гадамі ішлі нашы суайчыньнікі, каб набываць тавары за мяжой, і чаму PayPal баяўся нашай краіны.
Надзейна, але ня так проста
«PayPal мае перавагі перад іншымі спосабамі аплаты ў Інтэрнэце, найперш з прычыны бясьпекі. Нумар крэдытнай карткі — гэта канфідэнцыйная інфармацыя, „перахапіўшы“ якую, можна красьці грошы з рахунку. Пры рэгістрацыі ў PayPal карыстальнік дае нумар сваёй карткі толькі самой гэтай сыстэме, якая засьведчыла сваю надзейнасьць на міжнародным узроўні. Пра сур’ёзныя выпадкі ўзлому ў яе межах пакуль не вядома. Нават лічыцца, што калі інтэрнэт-крама не прымае PayPal, то адразу ёсьць падставы сумнявацца ў яе надзейнасьці і якасьці тавараў.Яшчэ адзін станоўчы момант — тое, што ў сыстэме ёсьць арбітраж, які дазваляе абараніць правы пакупнікоў у выпадку, калі тавар аказаўся неадпаведнай якасьці або ўзьніклі іншыя праблемы», — кажа Мікіта, які ўжо ня раз набываў тавары ў інтэрнэт-крамах, карыстаючыся сыстэмай PayPal.
Калі плаціць за тавар наўпрост праз крэдытную картку, то канфідэнцыйныя зьвесткі захоўваюцца ў базу, якую, тэарэтычна, могуць узламаць. Такія базы часам «зьліваюць» кардэрам, якія могуць скрасьці з рахунку грошы.
Тое, што PayPal пачынае афіцыйную супрацу зь Беларусьсю, не касуе, аднак, неабходнасьці заводзіць міжнародную картку.
«То бок людзі, якія атрымліваюць заробак на нашу картку „Белкарт“, ня змогуць аўтаматычна стварыць рахунак на PayPal. Трэба завесьці дадатковую картку, пакласьці на яе грошы, і толькі пасьля гэтага заводзіць рахунак у сыстэме PayPal. Таму працэнт людзей, якія замаўляюць у сеціве, наўрад ці падвысіцца вельмі значна. Усе, хто гэта хацеў рабіць, робяць гэта і так. Але, натуральна, нейкі рост будзе».
Беларусь славіцца кардынгам
«У пляне PayPal Беларусь, на жаль, не ідзе крок у крок з цывілізаваным сьветам. Пра гэта сьведчыць хоць бы тое, што з 17 чэрвеня разам з нашай краінай да гэтай сыстэмы далучыліся такія краіны, як Малдова, Зымбабвэ, Камэрун, Кот-д’Івуар, Нігерыя. Сапраўднай прычыны, чаму PayPal так доўга не прыходзіў у Беларусь, ніхто, апроч інсайдэраў, ня ведае. Але можна заўважыць, што доўгі час наша краіна славілася высокім узроўнем кардынгу. Магчыма, гэта было перашкодай іміджавага характару, — лічыць Мікіта Броўка.
Як беларусы падманвалі сыстэму PayPal
Усе ведаюць, што беларусы ўжо не адзін год карыстаюцца PayPal, абыходзячы фармальныя забароны.
«Былі два спосабы карыстацца PayPal. Першы — зарэгістраваць рахунак PayPal праз крэдытную картку замежнага банку такой краіны, якая афіцыйна працуе з гэтай сыстэмай. Другі — зрабіць тое самае праз картку беларускага банку, але прывязаць яе да сыстэмы PayPal такім чынам, каб у якасьці адрасу была пазначаная іншая краіна, якая працуе афіцыйна з сыстэмай.
Найлепш для такой схемы падыходзілі міжнародныя карткі Visa Electron банку „Масква-Мінск“, бо гэта банк з замежным капіталам. Прадавец можа прынцыпова дасылаць тавар на той адрас, які пазначаны ў PayPal. Але практыка такая, што калі пазначыць „Russia, Belarus, Minsk, ....“, тавар прыходзіць, толькі з затрымкамі», — дзеліцца сакрэтам хлопец.
Аказваецца, вельмі шмат людзей так і рабілі, пакуль сыстэма PayPal афіцыйна не запрацавала ў Беларусі. У часы такога паўлегальнага карыстаньня сыстэмай аплаты была, праўда, рызыка: PayPal мог заблякаваць рахунак.
«Людзі ўсё адно ішлі на гэтыя махінацыі, таму што замежныя тавары, асабліва кітайскія, нашмат таньнейшыя за беларускія. Да таго ж у інтэрнэце непараўнальна большы асартымэнт. Сярод самых вялізных крамаў — амэрыканская ebay.com і кітайскія aliexpress.com, dx.com, buyincoins.com, якія прапаноўваюць такія тавары, якія ў Беларусі не прадаюцца ў прынцыпе. Асабліва гэта тычыцца тэхнікі. Я замаўляў на адным з сайтаў тэлефон і заплаціў за яго роўна палову таго кошту, за які мог купіць яго ў Беларусі. Праўда, давялося чакаць дастаўкі месяц, але яно таго было варта», — кажа Мікіта.
Беларусы змогуць прадаваць на міжнародных аўкцыёнах