Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн — Парашэнку: ЗША і саюзьнікі змусяць Расею заплаціць «дадатковую цану»


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

ЗША будуць працаваць з саюзьнікамі, каб змусіць Расею заплаціць «дадатковую цану», калі Масква ня выкарыстае свой уплыў для спыненьня гвалту з боку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў 19 чэрвеня ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе Белы дом.

«Віцэ-прэзыдэнт ЗША рашуча падтрымаў настойлівыя намаганьні кіраўніка ўкраінскай дзяржавы па аднаўленьні міру і спакою на ўсходзе Ўкраіны», — піша афіцыйны сайт прэзыдэнта Парашэнкі.

Прэзыдэнт Украіны прапануе аднабаковае спыненьне агню пасьля двух месяцаў барацьбы і абяцае бясьпечны выхад з зоны баявых дзеяньняў прарасейскім сэпаратыстам, якія складуць зброю.

18 чэрвеня Пятро Парашэнка прапанаваў прызначыць міністрам замежных справаў Паўла Клімкіна замест цяперашняга в. а. міністра Андрэя Дзешчыцы, зь якім Расея не гатовая весьці дыялёг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG