Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: Усё, што зьвязана са сцэнаром удзелу ў выбарах, будзе кантралявацца спэцслужбамі

абноўлена

Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Пра гэта экс-кандыдат на прэзыдэнта заявіў падчас канфэрэнцыі ў Лодзі.

Андрэй Саньнікаў апавёў Свабодзе, пра што пыталіся яго палякі:
«Мяне пыталі, калі будзе Майдан у Беларусі? Будзе, калі Эўропа працягне нам руку. У нас ужо былі Плошчы, і забівалі апанэнтаў, але няма таго, што ёсьць ва Ўкраіне — падтрымкі Эўропы і сур’ёзнай спробы падтрымаць барацьбу за Свабоду. Бо зараз зноў пачынаюцца гульні з дыктатарам».

Пра паводзіны Лукашэнкі на фоне ўкраінска-расейскага канфлікту:
«Лукашэнка спрабуе гуляць, каб атрымаць грошы ад Захаду. Ён робіць заявы нібыта ў падтрымку новых украінскіх уладаў. Давайце нагадаем, што менавіта ён адным зь першых прызнаў анэксію Крыму. Лукашэнка падкантрольны і выконвае ўсе пуцінскія загады».

Ці чакаць пераменаў на выбарах у 2015? Саньнікаў лічыць, што любы кандыдат, які вылучыцца, такі ці інакш будзе падкантрольны дыктатару:
«Усё, што будзе зьвязана са сцэнаром удзелу ў выбарах, будзе кантралявацца спэцслужбамі. Нягледзячы на гэта, барацьба за свабоду будзе працягвацца. Украіна падала прыклад барацьбы, і гэтыя працэсы немагчыма будзе спыніць у Беларусі ці Расеі. Але мае спадзяваньні не зьвязаныя з выбарамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG