Кулінар Андрэй Азараў пра беларускую кухню
Праз тыдзень пасьля заканчэньня чэмпіянату сьвету па хакеі дзяржаўныя ведамствы рапартуюць пра тоны рэалізаванай прадукцыі, дэкалітры выпітага піва і далучэньне тысяч замежнікаў да нацыянальнай кухні. Між тым, на думку аднаго з аўтарытэтных беларускіх кулінараў Андрэя Азарава, насамрэч у справе кухні калі пра што і можна казаць, дык гэта пра дыскрэдытацыю першапачатковай ідэі. Зь ім пагутарыў Ігар Карней.