Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Генадзем Бураўкіным

абноўлена

Адпяваньне і разьвітаньне адбылося ў менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы.

Генадзь Бураўкін памёр 30 траўня на 78-м годзе жыцьця. Бураўкіна пахаваюць на Ўсходніх могілках.



пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:52 0:00
Наўпроставы лінк


13:40 Жалобная працэсія выпраўляецца на Ўсходнія могілкі сталіцы, дзе Генадзь Мікалаевіч Бураўкін і будзе пахаваны.
На двары Сьвята-Петрапаўлаўскага сабору
На двары Сьвята-Петрапаўлаўскага сабору

13:20 Разьвітальная паніхіда скончылася.

13:00 Уладзімер Арлоў: «Полацкая душа верыць у дзівосы. А спадар Генадзь ня толькі верыў, але і ствараў. Ён стварыў беларускае нацыянальнае тэлебачаньне, ён быў і застанецца ў шэрагу тых, хто будзе вызначаць каардынаты нашага нацыянальнага жыцьця» (плача).

Алег Трусаў: «Калі мы хочам, каб памяць пра нашых паэтаў не прапала, мы павінны 25 гадзінаў на суткі гаварыць па-беларуску. Упэўнены: будуць у нас і вуліцы імя Бураўкіна, і плошчы».

Кампазытар Эдуард Ханок: «Нам пашанцавала зь ім працаваць. Вечная памяць...».

Уладзімер Колас: «Бураўкін быў унікальнай асобай, якая ня ўпісвалася ў савецкі намэнклятурны ландшафт. Калі ён узначальваў тэлебачаньне, там людзі жылі беларушчынай, і гэта было сучаснае эўрапейскае тэлебачаньне. Дзякуючы такім, як ён, Беларусь захавала права называцца краінай».

Рыгор Сітніца: «Тое, што зрабіў Генадзь Бураўкін, — гэта вялізнае апраўданьне перад Госпадам Богам. Ён далучаецца да нашай нацыянальнай вечнасьці».

Сяргей Законнікаў: «Генадзь ва ўсім быў максымалістам, я яго ведаю 50 гадоў. Я бачыў яго розным, але ніколі ня бачыў яго абыякавым — ён заўсёды ўсіх падтрымліваў. Беларусь адгукнецца, дарагі Гена, на тваё збалелае сэрца».

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч: «Для нас гэта надзвычай вялікая страта, паколькі ведаем, якую важную ролю ў жыцьці Беларусі адыгрываў Генадзь Бураўкін. Мы падзяляем гэтую страту з усімі роднымі, у тым ліку з ягонай дачкой Сьвятланай, якая працуе разам з намі».

Уладзімер Някляеў: «Мы можам павіншаваць Беларусь, што яна мела такога сына. Пакуль нараджаюцца такія людзі, будзе жыць і Беларусь...».

Уладзімер Субат прамовіў ад імя супрацоўнікаў Беларускага тэлебачаньня, якому Генадзь Бураўкін прысьвяціў многія гады свайго жыцьця: «Ён нас творча ўзьняў на новую вышыню, а за гадамі яго працы мова была роднай для кожнага супрацоўніка».

Выступіў Іосіф Навумчык, якія перадаў родным і сваякам спачуваньне ад Рады БНР і асабіста ад Івонкі Сурвілы.


12:55 Кіраўніцтва Саюзу беларускіх пісьменьнікаў паведаміла, што атрымала спачувальны ліст ад былога міністра культуры, а цяпер амбасадара Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі, у якім дыплямат высока ацэньвае ролю і месца Генадзя Бураўкіна ў сучасным беларускім грамадзтве.


12:50 Кіраўнік Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч прамаўляе са сьлязьмі: «Наўрад ці хто ведаў Генадзя столькі, як я — мы са студэнцкіх гадоў былі разам, 60 гадоў... Ён заўсёды служыў Беларусі».


12:40 Адпяваньне Генадзя Бураўкіна скончылася, пачаліся прамовы. Першым узяў слова Барыс Пятровіч: «І пры жыцьці ён быў клясыкам, а цяпер стаў упоравень з найвялікшымі творцамі Беларусі. Кожны радок Ваш быў недарэмным...»


12:25 Фотафакт: надзвычайны и паўнамоцны амбасадар Беларусі Ніна Мазай на пахаваньні Генадзя Бураўкіна

Ніна Мазай (ц)
Ніна Мазай (ц)





12:20 Распачалася цырымонія адпяваньня Генадзя Бураўкіна. Тым часам у храм падцягваюцца ўсё новыя людзі, якія былі асабіста знаёмыя з Генадзем Мікалаевічам: драматург Аляксей Дудараў, актор Генадзь Гарбук, выдавец Уладзімер Сіўчыкаў, гісторык Валянцін Голубеў, жонка зьніклага палітыка Віктара Ганчара спадарыня Зінаіда.


12:00 Разьвітацца з Генадзем Бураўкіным прыйшлі многія публічныя асобы, сярод якіх палітыкі Аляксандар Казулін, Вінцук Вячорка, Павал Севярынец, Зьміцер і Наста Дашкевічы, Людміла Гразнова, журналісты Ёсіф Сярэдзіч, Аляксей Кароль, Сьвятлана Калінкіна, Аляксандар Уліцёнак, Аляксандар Старыкевіч, літаратары Анатоль Вярцінскі, Анатоль Бутэвіч, Віктар Шніп і Людміла Рублеўская.


У Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы усё больш людзей, прычым вельмі шмат моладзі і дзяцей.


11:30 У менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы пачалася цырымонія разьвітаньня з Генадзем Бураўкіным.

Узалі выстаўленая труна з целам паэта, ля яе родныя нябожчыка — жонка Юлія, дачка і сын, унукі.

Тут жа кіраўнікі і сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, аб’яднаньня беларусаў замежжа «Бацькаўшчына», прадстаўнікі палітычных партый і рухаў. Вялікая колькасьць вянкоў, таксама людзі нясуць звыклы беларускі сымбаль разьвітаньня — валошкі.

Сярод прысутных заўважаныя першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, кампазытары Ігар Лучанок і Эдуард Зарыцкі, кінадраматург Уладзімер Халіп, заснавальнік парталу TUT.by Юры Зісер з жонкай, пісьменьніцай Юліяй Чарняўскай.


11:20 Дэлегаты зьезду АГП ушанавалі памяць Генадзя Бураўкіна


11:00 Ля сабору пачынаюць зьбірацца людзі з кветкамі. Адной зь першых прыйшла Заінаіла Бандарэнка.


10:49 Бураўкін быў шанцам для Беларусі


Водгукі на сьмерць Генадзя Бураўкіна — тут.

Генадзь Бураўкін на Свабодзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG