Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Януковіч «паважае выбар народу Ўкраіны»


Віктар Януковіч заявіў, што будзе паважаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якія прайшлі ў нядзелю.

У заяве, распаўсюджанай у панядзелак у Растове-на-Доне, былы прэзыдэнт Украіны адзначыў, што незалежна ад таго, у якім рэгіёне які працэнт насельніцтва прыйшоў галасаваць, ён паважае гэты выбар, зроблены ў самы цяжкі для Ўкраіны час.

Пры гэтым у заяве адзначаецца, што для легітымнасьці выбараў неабходны ўдзел паўднёвага ўсходу краіны. Паводле Януковіча, многія выбаршчыкі гэтых рэгіёнаў «былі абражаныя і прыніжаныя дзеяньнямі нелегітымнай улады, якая прыйшла ў выніку вайсковага перавароту». Ён зноў раскрытыкаваў спэцапэрацыю ўкраінскіх уладаў супраць узброеных сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. У сувязі з гэтым Януковіч заявіў, што найпершая задача новай украінскай улады — спыненьне кровапралітнай вайны ў краіне і адвод войскаў з усходніх рэгіёнаў.

Віктар Януковіч быў адсунуты Вярхоўнай Радай з пасады прэзыдэнта Ўкраіны 22 лютага. Пасьля гэтага ён уцёк у Расею, адкуль неаднаразова заяўляў пра нелегітымнасьць свайго адхіленьня ад улады. На Ўкраіне ў дачыненьні да Януковіча распачата некалькі крымінальных справаў, у тым ліку па факце масавых забойстваў мірных грамадзян падчас акцый пратэсту ў Кіеве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG