Як перадае УНІАН, пра гэта на брыфінгу для прэсы сказаў кіраўнік юрыдычнага дэпартамэнту штаба Парашэнкі Раман Зварыч.
Ён адзначыў, што закон пра выбары прэзыдэнта дае Цэнтральнай выбарчай камісіі 10 дзён для ўстанаўленьня афіцыйных вынікаў, і ўжо празь пяць дзён пасьля гэтага ў парлямэнце можа адбыцца інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта.
«Арыенціровачна гэта 8-10 чэрвеня. Але я яшчэ нават не абмяркоўваў гэтую дату зь Пятром Аляксеевічам Парашэнкам», — сказаў Зварыч.
Ён ня бачыць ніякіх праблем з тым, каб працэс інаўгурацыі прайшоў хутка. Паводле яго слоў, юрысты штаба Парашэнкі не зафіксавалі ніякіх істотных парушэньняў, якія маглі б паўплываць на вынік.
Ён таксама канстатаваў, што колькасьць скаргаў на выбарах зьяўляецца рэкордна нізкай.
Адначасова Зварыч падзякаваў кандыдатцы ў прэзыдэнты Юліі Цімашэнцы за тое, што яна пагаджаецца з ацэнкай выбараў, апублікаванай штабам Парашэнкі адносна дэмакратычнасьці і празрыстасьці выбараў.
Ён выказаў надзею, што такой пазыцыі будуць прытрымлівацца і ў яе штабе, паколькі ў штабе Парашэнкі са зьдзіўленьнем успрымаюць заявы некаторых прадстаўнікоў штаба Цімашэнкі пра судовае абскарджаньне вынікаў выбараў.