Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны экзіт-пол: Парашэнка перамагае ў першым туры (ЖЫВЫ БЛОГ)

25 траўня ва Ўкраіне адбываюцца пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Яўка высокая за выключэньнем акупаванага Крыма і Данбаса, дзе дзейнічаюць узброеныя баевікі.

11:37 25.5.2014

380 уцекачоў з Крыму і Данбасу прагаласуюць на Львоўшчыне

У Львоўскай вобласьці ў дзень выбараў перасяленцы, якія прыехалі з Крыму і ўсходу Ўкраіны, просяць уключыць іх у сьпісы выбарцаў. Пра гэта заявіла выканаўчы дырэктар Камітэту выбарцаў Украіны Аксана Дашчакоўская на брыфінгу 25 траўня.

Па яе словах, своечасова зьвярнуліся з просьбаю аб унясеньні ў сьпісы выбарцаў 380 перасяленцаў зь дзьвюх тысяч, якія знаходзяцца на Львоўшчыне, паведамляе мясцовы сайт zaxid.net.
11:36 25.5.2014

У Луганскай вобласьці можна прагаласаваць онлайн

Жыхары Луганскай вобласьці, у якіх няма магчымасьці прыйсьці на свае выбарчыя ўчасткі з-за блякаваньня працы акруговых камісій, могуць прагаласаваць праз інтэрнэт.
11:28 25.5.2014

Яцанюк: Ва Ўкраіне будзе легітымны прэзыдэнт

Прэм’ер ураду Ўкраіны Арсеній Яцанюк заявіў журналістам пасьля галасаваньня на пазачарговых выбарах прэзыдэнта Украіны на адным з выбарчых участкаў у Кіеве.
11:25 25.5.2014

Крымскія татары едуць галасаваць

Прыкладна а восьмай раніцы ад Меджліса крымскататарскага народа ў Сімфэропалі выехала аўтамабільная калёна з жадаючымі прыняць удзел у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.

Паводле інфармацыі карэспандэнта ВВС, у калёне 10 аўтамабіляў, яны ўжо заехалі ў Херсонскую вобласьць.

Сярод выбаршчыкаў ёсьць жонка лідэра крымскіх татараў Мустафы Джамілева Сафінар.
10:51 25.5.2014

АБСЭ адклікала назіральнікаў з Данецкай вобласьці

Арганізацыя заявіла, што ў гэтым рэгіёне не магчыма працаваць з-за «атмасфэры тэрору».
10:43 25.5.2014

У Луганску галасуюць у 2 акругах з 12

У Луганскай вобласьці выбары праходзяць толькі ў двух з 12 акругаў: № 115 з цэнтрам у горадзе Сватава і № 114 з цэнтрам у Белаводзку, паведаміў УНІАН прэс-сакратар выконваючага абавязкі старшыні Луганскай аблдзяржадміністрацыі Ірыны Вярыгінай.

Сёньня для жыхароў Луганскай вобласьці пачалося інтэрнэт-галасаваньне.

Такім чынам арганізатары праекта спадзяюцца даведацца меркаваньне жыхароў Данбаса, якія не змаглі прагаласаваць на сваіх выбарчых участках з-за блякаваньня працы выбаркамаў.
10:36 25.5.2014
Выбары ў Дзімітраве Данецкай вобласьці. Фота Дзьмітрыя Галко
Выбары ў Дзімітраве Данецкай вобласьці. Фота Дзьмітрыя Галко

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG