Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны экзіт-пол: Парашэнка перамагае ў першым туры (ЖЫВЫ БЛОГ)

25 траўня ва Ўкраіне адбываюцца пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Яўка высокая за выключэньнем акупаванага Крыма і Данбаса, дзе дзейнічаюць узброеныя баевікі.

10:28 25.5.2014

Ажыятаж на выбарчых участках у Кіеве

На выбарчым участку № 800621, разьмешчаным у гімназіі № 32 па вуліцы Івана Фёдарава ажыятаж назіраўся з самага ранку. Кіяўляне выбіраюць 25 траўня прэзыдэнта, мэра горада, дэпутатаў гарсавета.
10:10 25.5.2014

На выбарах ва Ўкраіне праводзяцца два экзыт-полы

«Нацыянальны экзыт-пол» праводзіць кансорцыюм кампаній у складзе фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучарыва, Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялёгіі і Цэнтра Разумкова.
10:06 25.5.2014

Юлія Цімашэнка прагаласавала ў Днепрапятроўску


Кандыдат на прэзыдэнта Ўкраіны Юлія Цімашэнка прагаласавала ў родным Днепрапятроўску.

Пасьля галасаваньня яна заявіла, што Ўкраіне, каб забясьпечыць сваю бясьпеку патрэбна бліжэйшым часам правесьці рэфэрэндум аб далучэньні да НАТО.
10:02 25.5.2014

Патрыярх Філарэт хоча прэзыдэнта ў першым туры

Прадстаяцель УПЦ патрыярх Філярэт адным зь першых прагаласаваў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.

Ён выказаў спадзеў, што ўкраінцы выберуць сабе прэзыдэнта ў першым туры, перадае тэлеканал «1+1».
09:58 25.5.2014

Стэфан Эрыксан назірае за выбарамі ў Адэсе


Былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан накіраваны ў якасьці міжнароднага назіральніка ў Адэсу.

Ён засьведчыў, што выбары ў горадзе пачаліся, але ад камэнтароў для Свабоды ветліва адмовіўся.
09:56 25.5.2014

На Данеччыне баевікі нападаюць на выбарчыя ўчасткі


Прадстаўнікі «Данецкай народнай рэспублікі», якую Генпракуратура Ўкраіны прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй, блякуюць працу ўчастковых камісій у дзень выбараў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG