У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.