«Паўлінка» купалаўцаў — прыгожая, маляўнічая, вясёлая, гарэзьлівая, камічная, лірычная, вытанчаная, касьцюмаваная, сьпеўная, танцавальная, народная, праўдзівая, характарная — дажыла да 70 гадоў у сваім выдатным, заўсёды маладым абліччы! Брава!!!
Гэта адзіная такога кшталту тэатральная даўгавечнасьць, якая наўрад ці калі яшчэ на беларускай сцэне будзе паўтораная. Ды і на сусьветных сцэнах гэта рэдкі выпадак. За сем дзесяцігодзьдзяў толькі пару гадоў было, каб гэтым спэктаклем купалаўцы не адкрывалі ці закрывалі чарговы сэзон. Вось тады на пачатку 1990-х гадоў і зьбіліся ў тэатры зь ліку колькасьці паказаў. Мяркуецца, што іх было тысячы. Затое вядомая новая лічба: за год пасьля рэстаўрацыі спэктакля ўжо на новай сцэне Тэатру імя Янкі Купалы легендарны спэктакль паказалі пры поўнай залі 55 разоў! 56-ы паказ — 23 траўня, у дзень 70-годзьдзя пастаноўкі.
За сакавітыя народныя характары, за бурлескныя, і зноў жа, напоўненыя народным гумарам камэдыйныя сытуацыі, якія мякка зьмяняюцца лірычнымі сцэнамі, за выдатна выкананыя народныя сьпевы і танцы, за бытавую вытанчанасьць, за стылізаваныя яркія дэкарацыі, якія не старэюць, як не старэюць пэрсанажы. За выдатны настрой, які цягам дзьвюх гадзінаў дораць выдатныя акторы. За дакрананьне ці нават акунаньне ў фэерыю праўдзівага жыцьця старадаўняга беларускага мястэчка, у якім пры ўсёй тэатральнай канфліктнасьці, жывуць добрыя і дасьціпныя людзі. «Паўлінка», якой сёньня споўнілася 70 гадоў, — гэта і гісторыя беларускай культуры, і найяскравейшы пласт яе, і тэатральны музэй, і жывы спэктакль.
За плястычны тэкст п’есы Янкі Купалы, за народны гумар, за праўдзівасьць і выразнасьць характараў, якія лёгка выяўляюцца ў простым канфлікце. А яшчэ больш за фантастычную рэжысуру і за магчымасьць далучыцца да акторскай традыцыі менавіта гэтага тэатру, якую заклалі перадусім у гэтай жа пастаноўцы выбітныя яе майстры.
«Паўлінку» праз два гады пасьля загадкавай сьмерці яе аўтара паставіў у 1944 годзе ў далёкім расейскім горадзе Томску, дзе тэатар быў у эвакуацыі, выдатны рэжысэр Леў Літвінаў. Пасьля прэм’еры ён тлумачыў: «Хацелася скрозь жарт данесьці сур’ёзны сэнс камэдыі і плястычнасьць слова Купалы... Хацелася пазьбегнуць салодкага сантымантальнага „пяйзанства“ ў паказе народу і паказаць жывыя вобразы людзей... Хацелася зрабіць сапраўды народны спэктакль. Хацелася верыць, што хопіць і дараваньня, і культуры, і майстэрства, і густу, каб быць годным правобраза — Янкі Купалы». І яны — рэжысэр Леў Літвінаў, мастак Барыс Малкін, кампазытар Яўген Цікоцкі — гэта зрабілі. Празь некалькі месяцаў з гэтым спэктаклем БДТ-1 вярнуўся ў зруйнаваны Менск і «Паўлінкай» дарыў менчукам надзею на адраджэньне. Увосень таго ж году Першаму беларускаму драматычнаму тэатру было нададзена імя Янкі Купалы.
«Паўлінка» з годнасьцю перажыла свой узрост. Здавалася б, ужо пачынае старэць, але не: тэатар уліе ў яе эліксір маладосьці ў асобах маладзейшых выканаўцаў, і яна зноў усё тая ж — маладая і прыгожая.
Першай выканаўцай ролі Паўлінкі была Раіса Кашэльнікава, Яна, як і яе наступніца Бірута Дакальская, выходзіла на сцэну у гэтым вобразе каля 10 гадоў. Пасьля іх ужо 17гадоў была Паўлінкай Ала Доўгая, якая сама на 5 гадоў і 2 дні старэйшая за спэктакль, і напярэдадні адзначыла сваё 75-годзьдзе. Я добра памятаю, як тэатар шмат гадоў шукаў маладую, прыгожую артыстку на зьмену Доўгай. І вось яшчэ студэнткай на сцэну ў легендарнай ролі выйшла Зоя Белахвосьцік і заставалася з гэтай роляй 18 гадоў! Пасьля былі і іншыя. Сёньня ў абноўленым спэктаклі граюць маладыя артысткі Кацярына Алейнікава і Марта Голубева.
Яшчэ і таму «Паўлінка» стала візытоўкай тэатру, яго сымбалем і яго добрым знакам, што ў гэтым спэктаклі заўсёды працаваў зорны склад трупы. Кожнае новае пакаленьне актораў далучалася да «Паўлінкі» хоць бы ўдзелам у масавых сцэнах, песьнях, танцах. А артысты, якія гралі герояў, абавязкова стараліся паўтарыць знойдзены малюнак роляў іх папярэднікамі, перадаваць адзін другому, так бы мовіць, эстафэту, а значыць, захоўваць унікальную акторскую традыцыю выкананьня народнай камэдыі.
Ад Глеба Глебава ў ролі Пустарэвіча эстафэту перанялі і перадавалі Зьдзіслаў Стома, Генадзь Аўсяньнікаў, Уладзімер Кудрэвіч, Генадзь Гарбук, Арнольд Памазан, сёньня — Віктар Манаеў і Мікалай Кучыц. Ад Барыса Платонава ў ролі Адольфа Быкоўскага — Зьдзіслаў Стома, Тадэвуш Кін-Камінскі, Арнольд Памазан, Алег Гарбуз, сёньня — Павал Харланчук-Южакоў і Павал Яскевіч. І так з кожнай роляй! І якія імёны!
Вось чаму «Паўлінку» можна і трэба сёньня разглядаць і як найкаштоўнейшы музэйны экспанат, і як жывы спэктакль. І тое, што адрэстаўраваны будынак тэатру адкрыўся адрэстаўраваным спэктаклем «Паўлінка» з новым акторскім складам, новымі дэкарацыямі і касьцюмамі, сьведчыць пра тое, што яна будзе жыць і ня будзе старэць.
Паўлінка, 1982 г.
Так, жыцьцё «Паўлінкі» было не заўсёды бязвоблачным. Хмары над ёй згушчала ахоўная савецкая крытыка. Перадусім «загадчыкі сацыялістычнага рэалізму» «стралялі» ў пастаноўшчыка Льва Літвінава. Абвінавачваньні былі ў фармалізьме, скажэньні ідэйнага зьместу, зьдзеку над клясыкай. Асабліва вострыя напады адбываліся напярэдадні розных юбілейных датаў — ці самога тэатру, ці аўтара п’есы, ці дзяржаўных. Цяжка паверыць сёньня, але Літвінава «Паўлінку» цкавалі ад таго самага 1944 году, калі тэатар вярнуўся з Томску ў Менск, і аж да 1982 году — 100-годзьдзя з дня нараджэньня песьняра.
Рэй вялі пісьменьнік Максім Лужанін і тэатразнавец Уладзімер Няфёд. Падкідвалі дроў у вогнішча і іншыя, нават Кандрат Крапіва. Яны абвінавачвалі рэжысэра Льва Літвінава ў наўмысным скажэньні сэнсу Купалавай камэдыі: маўляў, не паказаная «барацьба з дамастроеўскім укладам жыцьця, барацьба з сацыяльнай несправядлівасьцю». Так пісаў Уладзімер Няфёд. Гэты прысуд застаецца ў акадэмічным выданьні «Гісторыі беларускага тэатру».
А Максім Лужанін у газэце "Літаратура і мастацтва«і ўвогуле адмаўляў ня толькі зьмест спэктакля, а і яго пастановачнае вырашэньне: «Атрымалася п’еса „са шчасьлівым канцом“, камэдыя страціла сацыяльнае гучаньне, і спэктакль мае хіба што этнаграфічную цікавасьць, хоць нават гэтай мэце супярэчыць залішняе стылізатарства ў афармленьні і разрыў у часе паміж дэкарацыяй і вопраткай (сучасная хата і старасьвецкія сьвіткі)».
А вось і Кандрат Крапіва: «Літвінаў адкінуў сацыяльны зьмест п’есы... Ня лічачыся з драматургічным матар’ялам, ён дапісаў у п’есу тое, чаго ніколі ня думаў Я. Купала, толькі для таго, каб глядач пасьмяяўся, ад настаўніка-рэвалюцыянэра адкінуў яго рэвалюцыйныя настроі, чым зусім аслабіў зьмест драматургічнага твору».
Абвінавачваньні ў фармалізьме працягваліся аж да 1982 году, калі ўжо Купалаўскі тэатар практычна цалкам разьвітаўся з побытавым мастацтвам, і яго эстэтыка ўжо грунтавалася на прынцыпах умоўнага, рэжысэрскага сцэнічнага мастацтва, пра якое Літвінаў і не дадумаўся б. Я добра памятаю апошнія паходы Няфёда і кампаніі па кабінэтах ЦК КПБ і Мінкультуры з надзеяй ужо праз амаль сорак гадоў жыцьця забараніць народам любімы спэктакль. Але ў 1982 годзе гэтаму «крытычнаму цемрашальству» быў пакладзены канец. Тады і тэатру, і іншай групе крытыкаў удалося даказаць, што клясыкай можа быць ня толькі п’еса, а і спэктакль, і чапаць яго нікому не дазволена.
Х Х Х
За сорак гадоў майго знаёмства з Тэатрам імя Янкі Купалы я бачыў «Паўлінку» дзясяткі разоў. Я бачыў яе з Алай Доўгай і Зояй Белахвосьцік, Зьдзіславам Стомам і Паўлам Кармуніным, Лідзіяй Ржэцкай і Яўгеніяй Кавалёвай, Генадзем Аўсяньнікавым і Арнольдам Памазанам, Галінай Макаравай і Ліляй Давідовіч, дзясяткамі іншых выдатных купалаўцаў. Люблю гэты спэктакль і сёньня. Вельмі хацелася б дажыць і прысутнічаць на 100-гадовым юбілеі яго. А «Паўлінка» абавязкова дажыве. У гэта я веру.

За што беларусы любяць «Паўлінку»?

За што купалаўцы любяць яе?

Як «Паўлінка» перамагла і перажыла сваіх ворагаў?

Вельмі хацелася б дажыць і прысутнічаць на 100-гадовым юбілеі яго. А «Паўлінка» абавязкова дажыве. У гэта я веру.