Паводле Мікалая Статкевіча, прэзыдэнт Расеі Пуцін абраў варыянт стварэньня трывалага ачагу нестабільнасьці на ўсходзе Ўкраіны праз гэтыя рэфэрэндумы. А што можа быць далей? Жонка Статкевіча Марына Адамовіч працытавала ягоны ліст.
«Мяркую, праз 1-2 гады рэйтынг Пуціна ўпадзе, але ён ужо ведае, як яго падымаць. Мяркую, чарговую апэрацыю па пад’ёму рэйтынга прымяркуюць да прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі ў 2018 годзе. Кандыдатаў на „вяртаньне дамоў“ два — мы і паўночныя вобласьці Казахстану. Але ў Казахстане „элегантнага“ далучэньня можа не атрымацца — казахі будуць ваяваць. Але, калі Казахстан захавае стабільнасьць, то кандыдат на пашырэньне Расеі № 1 —мы, прычым цалкам. І падрыхтоўка да гэтага, прынамсі эканамічная, ужо ідзе».
Паводле Марыны Адамовіч, большасьць лістоў Статкевічу ад незнаёмых людзей, якія яго падтрымліваюць, да яго не даходзіць. Гэта вынікае з нумарацыі тых лістоў, якія палітвязень усё ж атрымлівае.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч адбывае ў магілёўскай турме 6 год зьняволеньня за арганізацыю беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году, у дзень прэзыдэнцкіх выбараў. Палітык, апазыцыя і праваабаронцы мяркуюць, што Мікалаю Статкевічу адпомсьцілі за жорсткую крытыку на адрас Аляксандра Лукашэнкі.