Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч ня трапіць пад амністыю


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікола Статкевіч не пападзе пад амністыю, якую хочуць правесьці ў Беларусі ў сувязі зь сямідзесяцігодзьдзем вызваленьня краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Гэта вынікае з адпаведнага законапраекта, які сёньня прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытаньні.

Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч, выступаючы перад дэпутатамі, сказаў, што адметнасьць гэтай амністыі, у адрозьненьні ад папярэдніх, заключаецца ў тым, што пашыраная катэгорыя суб’ектаў, якія не трапляюць пад умовы амністыі. Тым ня менш, паводле міністра, з калёній і сьледчых ізалятараў закрытага тыпу будзе выпушчана на волю каля дзьвюх тысяч ста чалавек, а з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — прыкладна каля шасьцісот трыццаці чалавек.

Міністар выказаў упэўненасьць, што іх выхад на волю не паўплывае на крымінальную сытуацыю ў краіне.

У сьпісе артыкулаў Крымінальнага кодэкса, асуджаныя па якіх будуць амніставаныя, няма артыкула аб масавых беспарадках, паводле якога Мікола Статкевіч быў засуджаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Не трапіць пад амністыю і старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. У 9-ым арыткуле законапраекта прадугледжана, што амністыя не распаўсюджваецца на асобаў, якія "злосна парушаюць усталяваны парадак падчас адбыцьця пакаранья".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG