Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» заяўляе пра надзвычай высокую яўку, тым часам на поўначы вобласьці працягваецца ўзброенае супрацьстаяньне з украінскімі сілавікамі. Пры гэтым, як заяўляюць прадстаўнікі самаабвешчанай рэспублікі, рэфэрэндум не азначае аддзяленьня Данеччыны ад Украіны.
Сёньня ўначы, на некалькі гадзін раней заплянаванага часу арганізатары «рэфэрэндуму» абвясьцілі ягоныя вынікі.
Паводле падлікаў сэпаратыстаў, «за» незалежнасьць самаабвешчанай рэспублікі прагаласавалі 89 % тых, хто прыйшоў на ўчасткі, а гэта 75 % ад усіх жыхароў, якія маюць права голасу. Пры гэтым, кіраўнік Цэнтрвыбаркама самаабвешчанай рэспублікі Раман Лягін заявіў, што перашкаджаць прэзыдэнцкім выбарам у рэгіёне ніхто ня будзе, а аб аддзяленьні Данбасу ад Украіны мова пакуль ня йдзе. Паводле яго, рэфэрэндум проста паказвае волю народу:
«Мы хочам усяго толькі заявіць аб нашым праве на самавызначэньне. Гэта значыць, у статусе Данецкай вобласьці пасьля абвяшчэньня вынікаў рэфэрэндуму ня зьменіцца абсалютна нічога: мы не перастанем быць часткай Украіны, мы ня станем часткай Расеі, а ўсяго толькі заявім сьвету, што мы хочам перамен», — заявіў Раман Лягін.
У сваю чаргу, Крэмль ужо выступіў з заявай, што апублікуе сваё стаўленьне да рэфэрэндуму пасьля афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў, якое адбудзецца сёньня днём.
Назіральнікі з Расеі не заўважылі асаблівых парушэньняў на галасаваньні, а вось самі ўдзельнікі рэфэрэндуму ставяць пад сумнеў сумленнасьць працэсу.
Карэспандэнту Свабоды далі права прагаласаваць, нягледзячы на прапіску ў іншым рэгіёне. Ён паведамляе, што многія галасавалі на некалькіх участках, або па чужых дакумэнтах, як па даручэньні іншых, што сьпісы выбаршчыкаў ствараліся прама на месцы членамі камісій. Журналісты падлічылі, што, напрыклад, у Марыўпалі з-за малой колькасьці ўчасткаў (там адкрылася іх толькі 8) зарэгістраваць і даць права голасу заяўленай колькасьці асоб нельга было ў прынцыпе. Карэспандэнт Свабоды адзначыў таксама галасаваньне на вуліцах і шэраг іншых грубых парушэньняў працэдуры.
Увогуле, у рэгіёне ўчора паралельна адбывалася чатыры рэфэрэндумы, праўда, тры з іх заяўленыя як сацапытаньне, таму, праходзілі ў спэцыяльных мабільных палатках. Самым папулярным стала апытаньне па далучэньні да Днепрапятроўскай вобласьці, у ім прынялі ўдзел амаль паўтара мільёна жыхароў Данеччыны — пра гэта паведамляюць арганізатары.
Праўда, прайшло яно не ва ўсіх населеных пунктах. Вынікі абяцаюць аб’явіць сёньня. У падтрымку вынікаў гэтага апытаньня, былі сабраныя звароты ад грамад Данеччыны ў Вярхоўную Раду Ўкраіны, каб яна разгледзела магчымасьць аб’яднаньня абласьцей.
Учора жыхароў Данбаса апытвалі нават на тэму далучэньня да Вялікабрытаніі, бо горад Данецк быў заснаваны англічанінам Джонам Юзам. Пры гэтым, пра адсутнасьць юрыдычнай сілы вынікаў галасаваньняў арганізатары ведаюць.
Сёньня ўначы, на некалькі гадзін раней заплянаванага часу арганізатары «рэфэрэндуму» абвясьцілі ягоныя вынікі.
Галасы палічылі за дзьве гадзіны
Вынікі для ўсёй вобласьці былі абвешчаныя каля дванаццаці гадзін ночы, пры тым, што ўчасткі афіцыйна мелі зачыніцца толькі за дзьве гадзіны да гэтага. Вынік ня стаў нечаканасьцю, калі ўлічваць апублікаваную СБУ размову сэпаратыстаў з Баркашовым, які рэкамэндаваў «намаляваць 99 працэнтаў».Паводле падлікаў сэпаратыстаў, «за» незалежнасьць самаабвешчанай рэспублікі прагаласавалі 89 % тых, хто прыйшоў на ўчасткі, а гэта 75 % ад усіх жыхароў, якія маюць права голасу. Пры гэтым, кіраўнік Цэнтрвыбаркама самаабвешчанай рэспублікі Раман Лягін заявіў, што перашкаджаць прэзыдэнцкім выбарам у рэгіёне ніхто ня будзе, а аб аддзяленьні Данбасу ад Украіны мова пакуль ня йдзе. Паводле яго, рэфэрэндум проста паказвае волю народу: