Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт фэдэрацыі хакею Швэцыі: Марціна Углу ў Беларусі маглі пасадзіць


Марцін Угла ў менскім аэрапорце
Марцін Угла ў менскім аэрапорце

Прэзыдэнт фэдэрацыі хакею Швэцыі Крыстэр Энглунд у размове з швэдзкімі журналістамі апавёў, чаму беларускія ўлады дэпартавалі зь Менску яго суайчыньніка, хакейнага заўзятара, праваабаронца Марціна Углу, які ў сераду прыляцеў у Беларусь адмыслова паглядзець першынства сьвету.

Згодна з словамі спадара Энглунда, сёе-тое адносна непажаданасьці прысутнасьці кіраўніка арганізацыі Östgruppen было агучана ў размове паміж прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэзыдэнтамі міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэлем.

Паводле беларускага боку, Марціна Угла абвінавачваюць у крымінальных дзеяньнях, матэрыялы на гэты конт мусяць падаць да панядзелка.

Крыстэр Энглунд, аднак, выказаў зьдзіўленьне, што Угла не атрымаў ніякага пісьмовага тлумачэньня адносна матывацыі забароны на ўезд у Беларусь, калі ён быў затрыманы ў менскім аэрапорце ў сераду.

Паводле Энглунда, беларускі бок заявіў, што Угла мусіць радавацца, што яго не пусьцілі ў Беларусь, інакш яго б кінулі ў турму.
XS
SM
MD
LG