Вязьня калёніі ў Івацэвічах Эдуарда Лобава наведаў сьвятар, айцец Дзьмітры, які не ўпершыню сустракаецца з маладафронтаўцам у вязьніцы. Як і былыя сустрэчы, гэтая, у тым ліку споведзь, адбывалася ў прысутнасьці ахоўніка калёніі ў пагонах, паведаміла маці палітвязьня Марына Лобава:
«Сьвятар прыехаў, сустрэча адбылася, але, як заўсёды, у прысутнасьці нейкага афіцэра, супрацоўніка калёніі. І зразумела, у такім жа фармаце, як раней. Прыкладам, падчас споведзі гэты чалавек стаяў побач і ўсё слухаў. Сам насам пагаварыць не ўдалося, не дазваляюць».
Марына Лобава нагадала, што яе сын мае статус злоснага парушальніка рэжыму, які яму рэгулярна працягваюць праз новыя пакараньні за нібыта парушэньні: «Гэта каб у любы момант можна было пакараць дадаткова, і каб пасьля вызваленьня накласьці прэвэнтыўны нагляд, як іншым палітвязьням», — патлумачыла маці Лобава.
Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства, ўчыненае за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Актывіст мяркуе, што яму адпомсьцілі за ягоную палітычную барацьбу.