Акрамя названых краінаў у АДКБ уваходзіць таксама і Казахстан. Пра прычыны, паводле якіх кіраўнік гэтай краіны Нурсултан Назарбаеў не паехаў у Маскву, афіцыйна не паведамляецца. Сёньня ў Казахстане ён сустрэўся з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Уільямам Бэрнсам. Паведамляецца, што падчас сустрэчы былі разгледжаныя асноўныя напрамкі двухбаковых адносінаў, абмеркаваныя ключавыя пытаньні маючага адбыцца ўступленьня Казахстану ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
«Бакі таксама абмяняліся думкамі па актуальных аспэктах міжнароднага парадку дня, уключаючы сытуацыю ва Ўкраіне і Аўганістане» – гаворыцца ў паведамленьні на сайце прэзыдэнта Казахстану.
Тым часам, Лукашэнку ў Маскве прадэманстравалі імітацыю ядзернага ўдару. Сёньня прэзыдэнт Расеі правёў трэніроўку па кіраваньні Ўзброенымі сіламі РФ. За трэніроўкай з Нацыянальнага цэнтру кіраваньня абаронай РФ назіралі кіраўнікі краінаў АДКБ: Беларусі — Аляксандр Лукашэнка, Армэніі — Серж Саргсян, Таджыкістану — Эмамалі Рахмон, Кіргізстану — Алзамбек Атамбаеў.
Як паведамляецца, былі адпрацаваныя пытаньні нанясеньня масіраванага ракетнага ядзернага ўдару насустрач і ў адказ сіламі ядзернага стрымліваньня і адбіцьцё ядзернага ўдару праціўніка сыстэмай супрацьракетнай абароны Масквы.
Падчас трэніроўкі таксама адпрацоўваліся пытаньні ўжываньня асобных злучэньняў і вайсковых частак ракетных войскаў і артылерыі, авіяцыі і СПА па зьнішчэньні наземных груповак і адбіцьці масіраванага ракетна-авіяцыйнага ўдару праціўніка.
Да трэніроўцы прыцягваліся стратэгічныя бамбавікі, падводныя ракетаносцы Ціхаакіянскага і Паўночнага флётаў РФ, рухомыя грунтавыя ракетныя комплексы стратэгічнага прызначэньня, сілы і сродкі паветрана-касьмічнай абароны.
Акрамя таго, у трэніроўцы былі задзейнічаныя злучэньні ракетных войскаў і артылерыі Паўднёвага і Цэнтральнага ваенных акругаў.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.