Тое, што ўлада пачала клапаціцца пра нацыянальную ідэнтычнасьць, сапраўды можна толькі вітаць. Асабліва ў сьвятле асацыяцыяў, якія выклікае тая стужка ў сувязі з падзеямі ў Крыме і на ўсходзе Ўкраіны. Сэпаратызм і анэксія зараз з гэтым сымбалем аказаліся шчыльна зьвязаныя.
Так што жаданьне лякалізаваць, а па магчымасьці і зьліквідаваць падобныя памкненьні і настроі, зь якімі гэты знак стаў асацыявацца – справа безумоўна добрая. Але падаецца невідавочным, што найлепшы шлях – гэта забарона.
Ну вось забаронены ў Беларусі бел-чырвона-белы сьцяг. І наколькі вялікі плён гэтай забароны? Пэўны можа і ёсьць: паводле апытаньня, праведзенага ў межах сумеснага дасьледаваньня BISS і «Будзьмы» ў 2009 годзе, на пытаньне, «якія нацыянальныя сымбалі вы лічыце сваімі», 73% назвалі цяперашнія афіцыйныя дзяржаўныя сымбалі, 8% – бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню», 11% – і тыя, і іншыя сымбалі. Паводле гадавой даўніны апытаньня НІСЭПД (Табл. 10) лічбы крыху іншыя: за існую афіцыйную сымболіку – 52%, за бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню» – 34%.
Якія дадзеныя больш адэкватныя – хай спрачаюцца навукоўцы, але дзьве высновы відавочныя: за забароненыя сымбалі ня большасьць, але даволі значная меншасьць. Можна сказаць, што да рэфэрэндуму 1995 году можа была і большасьць, але зьмена ацэнак адбылася, хутчэй за ўсё, з прычыны самой зьмены афіцыйных сымбаляў, а не забароны ранейшых. І зьнішчыць сымбаль і тыя ідэі, якія стаяць за ім, забаронай не атрымалася. Ці вось забаранілі пару гадоў таму сайт «Хартыя-97» у дзяржаўных установах, дык, паводле некаторых дадзеных, наведвальнасьць сайту нават павялічылася. Ну і які плён забароны?
Тое самае можа адбыцца і з георгіеўскай стужкай. Нехта можа запярэчыць, што гэта толькі людзі, якія за дэмакратыю, Эўропу і Адраджэньне, здольныя адстойваць свае каштоўнасьці, нягледзячы на забароны, а іх ідэйныя апанэнты – гэта такі статак, у якога і ідэяў ніякіх няма: начапілі тую стужку па дурніцы, начальства яе забароніць, здымуць і забудуць на наступны дзень.
Украінскім дэмакратам даводзіцца зь вялікім болем разьвітвацца з гэтай ілюзіяй у Данбасе, як заявіў нядаўна в.а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў: «Многія мясцовыя жыхары, давайце шчыра будзем казаць, падтрымліваюць сэпаратыстаў і нават тэрарыстаў, што значна ўскладняе правядзеньне антытэрарыстычнай апэрацыі. Калі тэрарысты вядуць агонь з жылых шматкватэрных дамоў, то гэта – калясальная праблема».
Так што праблема там, прынамсі, не адно ў замежных дывэрсантах. Калі да бочкі з порахам паднесьлі запалку і яна выбухнула, дык прычына ў запалцы ці ў тым, што бочка была ўсё ж з порахам, а не з вадой?
Ну ў Беларусі таго ж і блізка няма. І ў форме сэпаратызму ніколі нічога падобнага не было, і да Лукашэнкі, і пры ім нікому не прыходзіла ў галаву выгукнуць: пойдзем нашай, скажам, Віцебшчынай у любімую Расею ад гэта сквапнага Менску і «заходнікаў». Але, з аднаго боку, усё калісьці здараецца ўпершыню, а з другога – ва Ўкраіне справа не адно ў сэпаратызьме.
У больш практычным пляне адпаведны патэнцыял у Беларусі дазваляюць апісаць, хоць і даволі ўмоўна, дадзеныя апошняга, сёлетняга сакавіка, апытаньня НІСЭПД. Там былі пытаньні пра давер Лукашэнку і пра геапалітычны выбар паміж інтэграцыяй з РФ і ўступленьнем у ЭЗ. Дык вось што дае перакрыжаваньне адказаў: давяраюць Лукашэнку і за Расею – 35%, давяраюць Лукашэнку і за ЭЗ – 6%, не давяраюць Лукашэнку і за ЭЗ – 22%, не давяраюць Лукашэнку і за Расею – 16%. Самая цікавая – апошняя група. Лукашэнка здолеў збольшага акумуляваць і каналізаваць памкненьні прарасейскі настроеных беларусаў. Але, як бачым, ня ўсіх.
Адпаведная група ня надта заўважальная на палітычным полі, бо ня вельмі ўплывовыя і аўтарытэтныя тыя, хто прэтэндуе на ролю яе палітычных прадстаўнікоў: у мінулым – Л.Сініцын, У.Парфяновіч, В.Фралоў, зараз – Ю.Баранчык зь яго «Імпэрыяй», А.Герашчанка, В.Дзіянаў, у пэўнай ступені – «Справядлівы сьвет». Неяк ня надта пераканаўча. Хаця палітычнае прадстаўніцтва – наагул вялікая праблема ў Беларусі, нават клясычны празаходні апазыцыйны электарат зусім не пагалоўна бачыць у тытульнай апазыцыі выразьніка сваіх інтарэсаў. Няма лідэра і ў адпаведнай групы, пра якую я вяду гаворку. Але забарона георгіеўскай стужкі можа даць ёй сымбаль.
Насамрэч, гэта даволі хітрая прыдумка. Гэта, з аднаго боку, як бы Вялікая Айчынная: на ордэне Славы гэтая стужка была (ці падобная на яе была), і на самым масавым мэдалі «За перамогу над Нямеччынай», які пасьля вайны давалі ўсім удзельнікам баявых дзеяньняў. А з другога боку – гэта стужка галоўнай баявой узнагароды Расейскай імпэрыі, «слава рускай зброі», так бы мовіць. А з трэцяга боку – грузінская кампанія, крымская кампанія, цяперашнія апалчэнцы на ўсходзе Ўкраіны. І ўсё разам.
Аднак і першы складнік ёсьць. Для многіх, хіба не для пераважнай часткі беларусаў, якія яе чапляюць, ім набор сэнсаў стужкі і вычэрпваецца. Забараніць не пытаньне, але ці не спародзіць забарона пагалоску: Лукашэнка сьвяткаваць Перамогу забараніў? А расейская прапаганда ўжо дапаможа той пагалосцы дайсьці да кожнага. Рэальна зразумела ж не – зусім не забараніў, але ў масавай сьвядомасьці і ў прапаганды свае законы, гэта не акадэмічная дыскусія.
Слодыч забароненага плоду тут будзе забясьпечаны тым, што той плод зьвязаны, прынамсі, у масавай сьвядомасьці з надзвычай распаўсюджанымі ў грамадзтве каштоўнасьцямі.
Ну а для апісанай вышэй групы – гэта выдатная магчымасьць супольнай фронды. Як дасьціпна напісаў блогер Revanshist, гэта стане сымбалем, якім можна троліць уладу, ня робячыся падобным на апазыцыю, і троліць апазыцыю, ня робячыся падобным на ўладу. І вы мяркуеце, што гэта не для многіх стане спакусай? У тых 16%, якія за Расею і супраць Лукашэнкі, гэта можа быць даволі дакладным патрапляньнем. І ня трэба лідэра, іх «мы-канцэпцыяй» стане нашэньне георгіеўскай стужкі, як выклік як уладзе, гэтак і тытульнай апазыцыі. Такі вірусны маркетынг. І запусьціць яго менавіта забарона.
Безь яе начэпяць на 9 траўня і здымуць. Застанецца яна для некага сымбалем Перамогі, для некага – «чагосьці там у Расеі», для трэціх – расейскай агрэсіўнасьці, але фактарам палітычнага працэсу ў самой Беларусі, інструмэнтам кансалідацыі каго б то ні было ня стане – факусіроўкі не адбудзецца.
Зразумела, што георгіеўская стужка ў ідэалягічным сэнсе – сымбаль выкліку, кінутага канцэптам «рускага сьвету» ня толькі бел-чырвона-белай, але і чырвона-зялёнай Беларусі. Найперш гэта выклік інтэлектуальны, ідэалягічны. І крытэр адэкватнасьці адказу адзіны і просты, як цьвік – масавасьць, здольнасьць захапіць розумы і сэрцы пераважнай большасьці беларусаў. У адваротным выпадку атрымаецца, што расейцы ня толькі войскам мацнейшыя, але і разумнейшыя. Што крыўдна будзе.
Ах да, забыўся, можна ж банальна забараніць :-) Ды і досьвед Казахстану, зь якім Беларусь у адзіным мытным саюзе, перад вачыма. Досьвед – рэч выдатная, але ня факт, што для казахстанцаў Перамога – такі ж нацыяўтваральны міф, як для беларусаў. Таму там можна ўпэўнена спадзявацца, што забарона не запусьціць мэханізм віруснага маркетынгу.
Падаецца, што беларускія партыі і палітыкі, прапануючы ўладзе забараніць тыя стужкі, у пэўнай ступені мераюць па сабе: ну вось трымае яна нас пад ціскам і мала чаго мы можам. Страшней за котку зьвера няма. Дык забароніць «котка» нашэньне георгіеўскіх стужак і з прарасейскасьцю ў Беларусі будзе тое самае. Можа быць. А можа і дакладна адваротнае. Расея, у прынцыпе, даўно шукае ў Беларусі нейкае масавае народнае апірышча, незалежнае ад Лукашэнкі. Пасольства розным групоўкам дапамагае, але гэта так – на «падтрымку штаноў». А тут яму такі бясплатны падарунак рыхтуюць.
Бяда айчыннай апазыцыі ў тым, што даўно існуе па-за ўладай. Ну прычына зразумелая – дыктатура, але наступствы адчувальныя. Улада, гэта ж ня толькі магчымасьць рэалізаваць свае ўлюбёныя ідэі. Гэта і адказнасьць, якую немагчыма з сябе скінуць, гэта і вузкі калідор, зададзены рэальнасьцю, якая абыякавая да ілюзіяў і заклінаньняў.
А ўявіце сябе на месцы ўлады, хаця б на месцы таго ж Лукашэнкі, пастаўце коску ў сказе: Дазволіць нельга забараніць. Але майце на ўвазе: памылка дорага каштуе, яна можа спарадзіць, як трапна заўважыў Аляксандар Турчынаў, «калясальную праблему». Якую на Маскву, па вялікім рахунку, ня сьпішаш. Не, сьпісаць сьпішаш. Але Масква такая, якая ёсьць. І сьпісаньне праблемы на каго б то ні было не азначае яе рашэньне. А наканаваньне ўлады – праблемы вырашаць, а ня сьпісваць на некага.