Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Уладзімір Дамашэвіч


Уладзімер Дамашэвіч
Уладзімер Дамашэвіч

Прыйшла жалобная вестка, што 30 красавіка на 87-м годзе жыцьця ня стала Ўладзімера Дамашэвіча — празаіка, нарысіста, літаратурнага рэдактара, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь.

Уладзімер Дамашэвіч нарадзіўся 17 лютага 1928 году ў вёсцы Вадзяціна Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1953 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту. Працаваў у выдавецтвах «Народная асвета», «Беларусь» (1953-1967), на Беларускім радыё (1965), літработнікам у часопісе «Полымя» (1967-1972), загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосьць» (1973-1977), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1977), у 1978-1988 гадах загадваў аддзелам прозы часопіса «Маладосьць». Сябра СП БССР з 1962 году. Першае апавяданьне надрукаваў у 1958 годзе (часопіс «Маладосьць»). Аўтар шматлікіх кніг аповесьцяў, раманаў, нарысаў.

Уладзімер Дамашэвіч быў адным з тых беларускіх літаратараў, хто прынцыпова, пасьлядоўна і настойліва выступаў супраць русыфікацыі ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG