2001 год. У першы год ХХІ стагодзьдзя адбываецца падзея, якая імгненна мяняе звыклую карціну сьвету, спараджае новыя геапалітычныя канфігурацыі і прымушае палітыкаў перагледзець традыцыйныя прыярытэты. Тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня 2001 году так ці йначай закранулі жыцьцё кожнага жыхара нашай плянэты.
Важныя наступствы гэтая падзея мела і для Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа — амэрыканскай радыёстанцыі ў цэнтры Прагі — надзвычайныя захады бясьпекі, уведзеныя ў 1998 годзе з адкрыцьцём іранскай і ірацкай службаў — цяпер былі максымальна ўзмоцненыя з прычыны магчымай пагрозы тэрактаў. Некалькі месяцаў, пакуль напружаньне не сунялася, каля ўваходу на радыё стаялі чэскія БМП — хутчэй для больш пагрозьлівага выгляду, чым для рэальнай абароны.
Істотныя зьмены зьявіліся і ў радыёвяшчаньні — павялічыўся эфірны час службаў, якія вяшчаюць на Цэнтральную Азію і Блізкі Ўсход — краіны, прылеглыя да гарачага рэгіёну. Тэндэнцыя гэтая з наступнымі гадамі будзе яшчэ больш узмацняцца.
***
За глябальнымі трагічнымі падзеямі амаль незаўважанай была галоўная палітычная падзея 2001 году ў Беларусі — прэзыдэнцкія выбары 9 верасьня. Паводле шматлікіх экспэртаў, гэтыя выбары, у якіх перамог Аляксандар Лукашэнка, прайшлі са шматлікімі парушэньнямі, аднак сьвет проста не пасьпеў зрэагаваць на гэтую падзею — праз два дні пра гэтыя выбары ўсе ўжо забыліся.
Аднак кантэкст выбараў прынёс важныя зьмены ў гісторыі Беларускай рэдакцыі. За месяц да выбараў — 6 жніўня — беларуская Свабода зьмяніла звыклы стыль вяшчаньня. Абедзьве арыгінальныя вечаровыя перадачы пачалі выходзіць у эфір у рэжыме жывога вяшчаньня — а не ў папярэднім запісе, як дагэтуль. Гэта адкрыла перад радыё новыя магчымасьці і паставіла новыя сур’ёзныя задачы. Апрача таго, агульны аб’ём вяшчаньня павялічыўся ўдвая — з 4 гадзін да 8, вярнуўшыся да ўзроўню пачатку 60-х гадоў.
У 2001 годзе ў нашым эфіры зьявіліся новыя перадачы — «Дазвол на выезд» пра ўражаньні з падарожжаў у розныя краіны; «Краіна М» Сержука Сокалава-Воюша —прысьвечаная пытаньням мовы; «Ёнас, Яніс, Янка, Ян, Іван» Сяргея Навумчыка — параўнаньне жыцьця ў Беларусі з суседнімі краінамі. Цыклічная перадача году — «Верш на Свабоду», фрагмэнты якой будуць сёньня гучаць у нашым архіве.
***
Перадача «Верш на Свабоду» сталася нагодай да стварэньня новага праекту нашага радыё — заснаваньня кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе». Сёньня ў нас у гасьцях — рэдактар і карэктар некалькіх кніг з гэтай сэрыі Аляксандра Макавік...
«Кніжная сэрыя Радыё Свабода паўстала ў 2002 годзе. У той год выйшлі адразу два выданьні. Спачатку — зборнік паэзіі «Верш на Свабоду», 365 вершаў, што ўвесь папярэдні год штодня гучалі на свабодаўскіх хвалях. Для радыёперадачаў зьбірала вершы Валянціна Аксак, пазьней яна стала і рэдактаркай кнігі. У «Вершы на Свабоду» я рабіла карэктуру, а мастацкім афармленьнем і макетам займаўся Генадзь Мацур, які аформіў і ўсе астатнія кніжкі з сэрыі. Прэзэнтацыя «Верша» прайшла ў чэрвені 2002-га, прыйшлі сотні людзей — зала Палацу мастацтва ледзь усіх зьмясьціла. Вядома, мы чакалі паэтаў, але прыйшло вельмі многа маладых людзей, журналісты і ўвогуле вельмі розная публіка. Прыемнай неспадзяванкай было для гасьцей тое, што кнігі зь «Бібліятэкі Свабоды» бясплатныя.
Другая кніга, «Дарога праз Курапаты» — гэта ўжо цалкам дакумэнтальная рэч, журналісцкія матэрыялы, гэткая кніга аднаго рэпартажу. Рэдагаваў яе Сяргей Дубавец. Кажуць, што гэтая кніга была дужа папулярная ў тых самых міліцыянтаў, што затрымлівалі ў Курапатах пікетоўцаў, складалі на іх пратаколы і завозілі ў пастарункі. Міліцыянтам прывезьлі асобнікі, тыя іх ахвотна прынялі, гарталі — вось, маўляў, і пра мяне тут надрукавана.
Наклад абодвух выданьняў амаль разышоўся, мы ў сябе маем толькі невялічкі запас. Кнігі былі засланыя і ў замежныя бібліятэкі — Францыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Вугоршчыны, Расеі, Нямеччыны, ЗША, Канады.
Яшчэ дзьве кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выходзяць сёлета. У траўні адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Быкаў на Свабодзе», якую ўкладаў і рэдагаваў Сяргей Навумчык. Плянавалася скласьці яе з інтэрвію пісьменьніка і сюжэтаў пра яго — усё, што гучала пра яго на радыё. Але ў выданьне трапілі і не радыйныя тэксты. Напрыклад, гутаркі Быкава з журналістамі беларускай Свабоды ў перапынках між запісванымі для эфіру перадачамі. Я як стыльрэдактар мела тут няпростае заданьне — захаваць асаблівасьці маўленьня, непасрэднасьць інтанацыі, але зрабіць гэта чытэльным, зразумелым, кніжным. Імкнулася як найменш закрануць адметнасьці быкаўскага маўленьня — і размоўную будову сказаў, і нейкія любімыя слоўцы («іменна», «я так скажу» — гэта ўсё засталося). Калі макет быў ужо гатовы — толькі ў друкарню, на праскіх паліцах з архіўнымі запісамі нечакана знайшліся касэты з надпісам «Быкаў», і мы дадалі іх у кнігу. Варта адзначыць, што кніга ўкладалася зь вельмі розных, а часам і нечаканых крыніцаў. Так, рупны ўкладальнік Навумчык знайшоў у сваім прыватным архіве радыёперахоп перадачы Свабоды з удзелам Быкава. Гэта запіс 1991 году, які рыхтавалі спэцыяльна сакрэтныя службы. У «Быкава на Свабодзе» ўвайшлі і фотаздымкі — як прафэсійных фатографаў, так і зь сямейных збораў».
А зараз — аўтэнтычны эфір 2001 году.
***
Палітыка
Агент ФБР Робэрт Гансэн асуджаны на 15 гадоў за шпіянаж на карысьць Расеі. — У Македоніі выбухае паўстаньне этнічных альбанцаў. — У Іране прэзыдэнтам зноў абраны Мухамад Хатамі. —Былы прэзыдэнт Югаславіі Слобадан Мілошавіч дастаўлены ў Гаагу. — Мусульманскія тэрарысты разьбіваюць самалёты аб будынкі Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру і Пэнтагону. — У адказ за напад на Нью-Ёрк і Вашынгтон амэрыканская і брытанская авіяцыя пачынаюць бамбаваць пазыцыі талібаў у Афганістане. — Пасьля двух месяцаў бамбаваньня рэжым талібаў адхілены ад улады, новым кіраўніком Афганістану становіцца Хамід Карзай.
Навука i тэхналёгія
У Вялікай Брытаніі выбухае эпідэмія яшчура. — Амэрыканскі міліянэр Дэніс Тыта становіца першым касьмічным турыстам, наведаўшы расейскую Міжнароднуёю Касьмічную Станцыю.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная Відзьядгару Сураджпрасаду Найполу, трынідадзкаму пісьменьніку індыйскага паходжаньня, які жыве ў Вялікай Брытаніі.
У 2001 годзе паміраюць кінарэжысэр Стэнлі Крамэр, пісьменьнікі Кэн Кізі і Жоржы Амаду, актор Энтані Куін, сьпявак Жыльбэр Бэко, былы бітл Джордж Гарысан.
Песьня году: Kylie Minogue — Can’t Get You Out Of My Head
***
А зараз зноў вернемся да гутаркі з Аляксандрай Макавік, рэдактарам кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Аляксандра працягвае распавядаць пра сваю працу над падрыхтоўкай кніг сэрыі...
«Чацьвертая кніжка сэрыі «Бібліятэка Свабоды» — самая незвычайная. Калі памятаеце — у «Вершы на Свабоду» 2002 году было 365 вершаў. Сотня зь іх была адабраная і дасланая ангельскай паэтцы і перакладчыцы Веры Рыч. І неўзабаве першы раз у кніжцы Свабоды выйдзе тое, чаго нельга было пачуць на радыё. Гэта будзе выданьне з паралельнымі тэкстамі: левая старонка — беларускі арыгінальны верш, а справа — пераклад на ангельскую мову.
Спадарыня Рыч багата зрабіла для беларускай паэзіі. Яшчэ ў 1971 годзе яна ўклала і пераклала анталёгію беларускай паэзіі ад 1828 году да сучаснасьці, звалася яна «Like Water, Like Fire». Гэта была першая беларуская паэтычная анталёгія ў перакладзе на заходнюю мову. Тады гэты пераклад жорстка скрытыкаваў савецкі Галоўліт за палітычную некарэктнасьць. Вера Рый перакладала Багдановіча, Цётку, Купалу, Коласа, Бядулю, Дубоўку, Арсеньневу, Танка, Гілевіча, і на ангельскую яна пералажыла беларускую паэзію, пэўна, больш чым хто. Яна перакладае на ангельскую і ўкраінцаў, за што мае ад іх прэмію Івана Франка. А ейным повязям зь беларускай культурай і паэзіяй летась споўнілася 50 гадоў. 25 кастрычніка 1953 году Вера Рыч першы раз сустрэла ў Лёндане людзей зь беларускай эміграцыі, і гэта стала пачаткам прыгожай дружбы.
Калі я ўзялася за працу над гэтай кніжкай, здавалася, што ўсё будзе проста: перакладчыца дашле ангельскія пераклады, складзем іх разам — і праз пару месяцаў запросім гасьцей. Першы ж email ад Веры Рыч давёў мне прыгажосьць і складанасьць задачы. Яна паведамляла, што думае пісаць для кнігі перакладчыцкія нататкі, бо сярэдні брытанскі чытач без сумневу лічыць, што Сьвятая Сафія — гэта канстантынопальская Hagia Sophia, і ніколі ня чуў пра Полацак. Бо Прага для ангельскамоўнага чытача — гэта Кафка, голэм і альхімікі, а не Скарына, Геніюш і БНР. Бо калі пра Чарнобыль усе начутыя, то пра «Пагоню», бел-чырвона-белы і дзьвюхмоўе неабходна тлумачыць.
Заўважу, што для перакладу каардынатарка праекту Валянціна Аксак імкнулася выбраць нешта, як яна прызналася, зразумелае, ня вузкабеларускае. І вось у лісьце перакладчыца расказвае, як цяжка было ёй перакласьці апошнюю страфу зь вершу Леаніда Дранька-Майсюка:
«Я жыву ў калхозі „Свабодны пуць“
І мне ў ём харашо, пакуль
Плывуць вутаўкі маі — вуць-вуць-вуць!
Ходзяць курачкі маі — пуль-пуль-пуль!»
Як вядома, ангельская мова, піша спадарыня Рыч — гэта bastard language, «байструкова мова», зь вялізарным слоўнікам, лексэмамі-дублетамі, уплывамі скандынаўскай, францускай, нямецкай, і каб перакласьці беларускую «трасянку», яна вырашае «крэалізаваць» ангельскую ў нямецкі бок, бо менавіта гэта створыць жаданае эстэтычнае ўражаньне ў брытанскага чытача:
‘I lif in Kollektiv Rote Track.
Und full mein Life ist mit gut Luck,
While schwim mein Ducklinks — quack, quack quack!
Und run mein Chickens, cluck, cluck, cluck’».
Аляксандра Макавік яшчэ вернецца да апавяданьня пра тое, як нараджаюцца кнігі сэрыі «Бібліятэка Свабоды». А зараз — зноў наш архіў. З аўтэнтычнага эфіру 2001 году слухаем яшчэ адзін верш на Свабоду...
***
12 студзеня — Газэта «Наша Свабода» друкуе лекарскае заключэньне псыхіятара Дзьмітрыя Шчыгельскага, які дыягназуе ў Аляксандра Лукашэнкі мазаічную псыхапатыю
18 студзеня — У Ню-Ёрку ў аэрапорце імя Кэнэдзі арыштавны Дзяржаўны сакратар Саюзу Беларусі і Расеі Павал Барадзін у сувязі з абвінавачаньнем у адмываньні грошай
22 лютага — Пасьля 4 месяцаў затрымкі Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадара ЗША ў Менску Майкла Козака
3 траўня — Пяцёра патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты ад апазыцыі — Уладзімер Ганчарык, Сямён Домаш, Павал Казлоўскі, Сяргей Калякін і Міхаіл Чыгір — праводзяць першую прэсавую канфэрэнцыю
18 траўня — У Менску адбыўся гэтак званы Ўсебеларускі народны сход з удзелам больш як 2000 прыхільнікаў Лукашэнкі
11 чэрвеня — Сьледчы пракуратуры Зьміцер Петрушкевіч і яго былы калега Алег Случак паведамілі пра існаваньне Эскадрону сьмерці, які на загад уладаў выкрадае і забівае людзей
18 чэрвеня — Былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытуту Юры Бандажэўскі асуджаны на 8 гадоў турэмнага зьняволеньня
3 ліпеня — Падчас афіцыйных сьвяткаваньняў у Менску грамадзянін Лапцеў кінуў у Аляксандра Лукашэнку памідорам
5-6 ліпеня — У Менску праходзіць Трэці зьезд беларусаў сьвету
21 ліпеня — Адзіным кадыдатам ад шырокай грамадзянскай кааліцыі абраны старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык
27 жніўня — У рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі ў Менску патрапіла відэакасэта з новымі падрабязнасьцямі пра зьнікненьне Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага (Генадзь Угляніца, Андрэй Жарнасек)
9 верасьня — Ва ўмовах маштабных фальсыфікацыяў адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Паводле афіцыйных вынікаў, Аляксандар Лукашэнка набраў 75,62 працэнтаў галасоў, Уладзімер Ганчарык — 15,39 працэнтаў, Сяргей Гайдукевіч — 2,5 працэнты
20 верасьня — Пачаліся працы пабудовы кальцавой дарогі праз Курапаты
24 верасьня — У Курапатах пачалася 15-месячная кругласутачная Вахта памяці
1 кастрычніка — прэм’ер-міністрам Беларусі замест Уладзімера Ярмошына прызначаны Генадзь Навіцкі
8 лістапада — Сэнатар Джэсі Хэлмс падаў на разгляд кангрэсу ЗША законапраект пад назвай Акт аб дэмакратыі ў Беларусі
12 лістапада — Закрытая незалежная гарадзенская газэта «Пагоня»
***
Нагадаю, госьць нашай сёньняшняй перадачы — Аляксандра Макавік. Пачынаючы ад 2001 году яна ўдзельнічае ў выданьні сэрыі кніг «Бібілятэка Свабоды». Аляксандра працягвае апавяданьне пра падрыхтоўку да друку «Верша на Свабоду» у перакладзе на ангельскую мову Веры Рыч...
«Некалькі месяцаў я разам з гатовымі перакладамі атрымлівала і запыты пра тое або іншае. А галоўнае — перакладчыцкія развагі пра тое, як лепш ператлумачыць на ангельскую касьцёл/царкву; як перадаць беларускія алітэрацыі; чым Сьвятая Эўфрасіньня падобная на ангельскую апякунку пісьменнасьці Сьвятую Гільду; як найлепш перакласьці „хам“ на ангельскую; ці заўважна стылістычна ўдалае выкарыстаньне архаічнай ангельскай лексыкі ў новым вершы; як перакласьці слова „гномікі“ (непажаданая канатацыя пра англамоўнага чалавека) і разам з тым — гісторыю пра знаёмага дантыста,які трымаў у гародчыку гномаў, і што з гэтага выйшла; пра кібэрпрастору і падступнасьць кампутарных вірусаў; пра стараангельскія хронікі; пра лёнданскую сьпёку ў леташнім ліпені — тэмпаратура амаль 38 градусаў па шкале Цэльсія, ну, але на Сынаі бывала й гарачэй, пісала Вера Рыч; пра тое, чаму перакладчыца абавязаная перакласьці таго або іншага паэта; пра тое, як незаконна перасякаць дзяржаўныя межы; пра ўкраінскую дасьледніцу Верыных перакладаў і пра гэтую пакуту — уласны біёграф у хаце — гэта горш, чым пасяліць да сябе агента КГБ...
І таму чаканыя 100 перакладаў урэшце ператварыліся ў 122. Я выдатна памятаю той электронны ліст ад Веры Рыч зь перакладам 100-ага верша, тэна ліста была такая: „100 poems done, halleluja!!!!!!!!“.
Многія з гэтых лістоў ня трапілі ў перакладчыцкія нататкі, і мне шкада, бо я чытала ейныя допісы з асалодаю. Кніга амаль гатовая, і мне б вельмі хацелася сустрэць Веру Рыч у Менску»
I на заканчэньне — зноў наш архіў. З эфіру 2001 году.

Год 2001 у сьвеце

2001 ГОД У БЕЛАРУСІ

СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ:
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная