Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільля Дабратвор выйшаў на волю


Ільля Дабратвор, архіўнае фота
Ільля Дабратвор, архіўнае фота

Грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор адбыў 10 сутак арышту ў турме на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

«Сядзіць шмат затрыманых, пра якіх невядома. Гэтыя затрыманьні былі зьвязаныя з прыездам Пуціна, каб не было акцыяў пратэсту», — заявіў у інтэрвію Радыё Свабода Ільля Дабратвор.

Дабратвор прызнаўся, што нічога не плянаваў ладзіць з нагоды візыту прэзыдэнта Расеі ў Менск.

Гаворачы пра ўмовы ўтрыманьня за кратамі, Дабратвор адзначае:

«Гэта не санаторый. Сядзець цяжка. Нават тыя, хто прайшоў калёніі, кажуць: лепш сядзець у лягеры, чым цяпер на Акрэсьціна».

Грамадзкі актывіст кажа, што напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі не зьбіраецца пакідаць Менск, каб пазьбегнуць верагоднага затрыманьня: «Я — карэнны мянчук. Гэта мой родны горад. Чаму я павінны яго пакідаць?»

Ільлю Дабратвора арыштавалі на 10 сутак 23 красавіка. Судзьдзя Заводзкага суду Менску Анастасія Асіпчык прызнала актывіста «Альтэрнатывы» вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG