Слынная беларуская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, актыўная ўдзельніца найноўшага адраджэньня Вольга Іпатава апошнія пяць гадоў жыве ў Канадзе і ў Беларусі бывае вельмі рэдка. Гэтымі днямі яна наведвае радзіму. І мы запрасілі яе ўзяць удзел у перадачы «Бяз гальштукаў».