Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Вольга Іпатава ўжо ня піша кнігі? Поўнае відэа

абноўлена

Чаму Вольга Іпатава ўжо ня піша кнігі?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:30:45 0:00

Чаму Вольга Іпатава ўжо ня піша кнігі?

Вольга Іпатава патлумачыць і прычыну свайго ад’езду зь Беларусі, раскажа, ці лёгка адаптавалася на чужыне, як ёй там жывецца і ці зьбіраецца калі-небудзь назаўсёды вярнуцца на радзіму?

Слынная беларуская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, актыўная ўдзельніца найноўшага адраджэньня Вольга Іпатава апошнія пяць гадоў жыве ў Канадзе і ў Беларусі бывае вельмі рэдка. Гэтымі днямі яна наведвае радзіму. І мы запрасілі яе ўзяць удзел у перадачы «Бяз гальштукаў».

Размову зь пісьменьніцай вядзе Вячаслаў Ракіцкі, які працаваў зь Іпатавай у 1980 — 1990-я гады ў літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачаньня, часопісе «Спадчына», газэце «Культура». Яны ўзгадаюць тыя часы і параўнаюць іх зь сёньняшняй палітычнай і культурнай сытуацыяй у Беларусі. Тады, ці цяпер вальней і лягчэй было тут для творцы?

Вольга Іпатава патлумачыць і прычыну свайго ад’езду зь Беларусі, раскажа, ці лёгка адаптавалася на чужыне, як ёй там жывецца і ці зьбіраецца калі-небудзь назаўсёды вярнуцца на радзіму?

Таксама — якой ёй з-за акіяну бачыцца сучасная Беларусь? Якой бачаць Беларусь канадцы? І якую дзейнасьць у Канадзе вядзе беларуская эміграцыя?

Нарэшце — чаму яна за гэтыя пяць гадоў не напісала ніводнай кнігі? Зборам раней напісаных твораў ці мэмуарамі сустрэне сёлета яна свой юбілей? І пра што найперш раскажа яна ў сваіх мэмуарах?
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG