Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус у Данецку: пагроза аддзяленьня рэгіёну — рэальная


Беларус Аляксандар Янусік працуе ў гэтыя дні ў Данецкай вобласьці са здымачнай групай нямецкага тэлебачаньня. Ён сустракаўся з прадстаўнікамі сэпаратыстаў і зь мясцовай адміністрацыяй, якая, паводле яго, мала што кантралюе. Вось што ён кажа пра пагрозу аддзяленьня гэтага рэгіёну ад Украіны.

Янусік: Сытуацыя тут сапраўды вельмі напружаная. Я ня ведаю, і ніхто тут ня ведае, ці большасьць тут па-прарасейску настроеных жыхароў, ці іх тут менш. Калі ходзіш па вуліцы, здаецца, што іх вельмі шмат. І калі паглядзіш, як яны захопліваюць будынкі ці як яны ўчора білі праўкраінскіх дэманстрантаў, здаецца таксама, што іх шмат. Але яны вельмі мабільныя, шмат перамяшчаюцца з аднаго месца ў іншае і такім чынам ствараюць уражаньне колькаснай перавагі. На мой погляд пагроза, што рэгіён можа адкалоцца, рэальная.

Знаткевіч: Калі вы размаўляеце зь людзьмі, наколькі ёсьць падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны?

Янусік: Падтрымка ёсьць, але ведаеце, шмат людзей вельмі запалоханыя. Нават калі яны бачаць журналіста, то не заўсёды яны адважацца сказаць, што выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Тыя, хто сьмялей, выходзяць на акцыі пратэсту. Мне здаецца, што большая частка насельніцтва — аморфная. Людзі падтрымліваюць еднасьць Украіны але нікуды ня лезуць.

Знаткевіч: А ці можна сказаць, што людзі гэтага рэгіёну бачаць у Расеі меншае зло, чым кіеўскія ўлады?

Янусік: Мне здаецца, што ня кіеўскія ўлады напалохалі людзей, але расейская прапаганда запалохала іх кіеўскімі ўладамі, адпаведным чынам іх падаючы. Людзі сапраўды ўспрымаюць кіеўскія ўлады, як нейкую пагрозу, яны кажуць, што ніколі ня будуць галасаваць за кіеўскія ўлады, але калі пытаесься ў іх чаму, яны нічога толкам не гавораць. Кажуць пра прызначаны на 11 траўня рэфэрэндум, які адбудзецца або не адбудзецца, але нешта намалююць... А людзі сапраўды запалоханыя Кіевам. Да Кіева стаўленьне як да нечага чужога. Расея для многіх бліжэй. Таксама вельмі шмат аморфных, якія запалоханыя, але ў Расею ня хочуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG