Адміністрацыя калёніі дазволіла адправіць гэтыя лісты, паведаміў бацька палітвязьня Уладзімер Аліневіч.
«Гэта дазволілі. Ён бярэ карэспандэнцыю, якую атрымліваў, складае ў вялікую капэрту, і адпраўляе нам. Лістоў жа вельмі шмат, а там у яго ўжо і месца не хапае, каб усё захоўваць».
У гэтай сувязі можна згадаць нядаўняе вызваленьне Мікалая Аўтуховіча, які выйшаў з гарадзенскай турмы з двума вялікі торбамі, да верху набітымі рэчамі і лістамі. Лістоў, паводле Аўтуховіча, за 5 год зьняволеньня ў яго сабралося больш за 2 тысячы.
Паводле бацькі Ігара Аліневіча, у сына ўжо некалькі соцень лістоў і паштовак.
«Лісты вельмі дапамагаюць, без іх ня ведаю, як бы вытрымаў у турме», — казаў Мікалай Аўтуховіч.
Уладзімер Аліневіч кажа, што ягоны сын таксама вельмі цэніць аказаную яму праз лісты падтрымку сяброў і зусім незнаёмых людзей. «Таму Ігар вырашыў гэтыя лісты захаваць, а не пакідаць у турме», — распавёў бацька палітвязьня.
Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня паводле артыкулу аб хуліганскіх дзеяньнях адносна амбасады Расеі ў Беларусі ды іншых афіцыйных будынкаў. Сваёй віны Ігар Аліневіч не прызнаў. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце лічыць актывіста Ігара Аліневіча палітвязьнем. Трымаюць Ігара Аліневіча ў наваполацкай калёніі.