Міхаіл Кукабака: Лукашэнка баіцца Пуціна
Менскае бюро Радыё Свабода наведаў Міхаіл Кукабака. Ён адседзеў у савецкіх турмах і лягерах шаснаццаць з паловай гадоў. Міхаіл Кукабака нарадзіўся ў Бабруйску ў 1936 годзе. А ў 68-м адмовіўся пайсьці ў савецкае войска, якое хацела адправіць яго ў Чэхаславакію. Міхаіл Кукабака паабяцаў скіраваць сваю вінтоўку супраць савецкіх акупантаў. Да Кукабакі прымянілі ўсе сродкі савецкай карнай псыхіятрыі. Апошні прысуд вынес дысыдэнту Аршанскі суд. Кукабака выйшаў на волю ўжо ў перабудову. З таго часу жыве ў Маскве.